ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
29.05.2009 № 32
АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА” (І–ХІ КЛАСЫ)
1. МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ПРАДМЕТА
Мэта вучэбнага прадмета
“Беларуская мова” ў І–IV класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі
беларускай мовы для эфектыўнага іх выкарыстання ў розных сітуацыях маўленчых зносін.
Мэтай вывучэння вучэбнага
прадмета “Беларуская мова” ў V–ХІ класах з’яўляецца сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў
пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах
маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць
інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру
вучняў.