О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

четверг, 22 февраля 2018 г.

АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА” (I–XI КЛАСЫ)


ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
29.05.2009 № 32

АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА” (IXI КЛАСЫ)

1. МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ПРАДМЕТА

Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” з’яўляецца далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё іх здольнасцей да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры; фарміраванне эстэтычных густаў, інтарэсаў, грамадзянскай, духоўна-маральнай, камунікатыўнай культуры вучняў, выхаванне ўдумлівага чытача.

АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” (І–ХІ КЛАСЫ)


ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
29.05.2009 № 32


АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА” (І–ХІ КЛАСЫ)

1. МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ПРАДМЕТА

Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–IV класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага іх выкарыстання ў розных сітуацыях маўленчых зносін.

Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў V–ХІ класах з’яўляецца сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў.

КАНЦЭПЦЫЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “БЕЛАРУСКАЯ МОВА”

ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
29.05.2009 № 675

КАНЦЭПЦЫЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА”

1. Уводзіны

На новым этапе развіцця агульнаадукацыйнай школы беларуская мова павінна стаць не толькі прадметам вывучэння, але і дзейсным сродкам фарміравання асобы, здольнай успрымаць на роднай мове змест прачытанага і пачутага, ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні ў залежнасці ад мэты і задач камунікацыі.

“Канцэпцыя моўнай адукацыі ў школах Беларусі”, якая заснавана на асобаснацэнтрычным падыходзе да выкладання моў, акрэсліла асноўныя задачы і напрамкі развіцця моўнай адукацыі на аснове арганічнага спалучэння сістэмна-апісальнага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў. У сувязі з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі, што пэўным чынам паўплывала не толькі на структуру, але і на змест вучэбных курсаў, узнікла неабходнасць удакладнення мэтаў, зместу і сродкаў навучання беларускай мове ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя.
У прапанаванай канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” сфармуляваны зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы гэтага курса, прыводзяцца дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі канструявання зместу адукацыі па беларускай мове, акрэсліваюцца мэты і задачы навучання беларускай мове; дадзена агульная характарыстыка і паказаны асаблівасці пабудовы зместу адукацыі па ступенях навучання ў адзінстве зместу вучэбнага прадмета і факультатыўных заняткаў, вызначаны састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу.

КАНЦЭПЦЫЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”


ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
29.05.2009 № 675

КАНЦЭПЦЫЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

1. Уводзіны
Вучэбны прадмет “Беларуская літаратура” – адзін з прадметаў, з дапамогай якіх рэалізуецца галоўная мэта навучання і выхавання: фарміраванне гарманічнай асобы, інтэлектуальна развітой, здольнай усведамляць ролю маралі, этыкі ў асабістым і грамадскім жыцці, адчуваць і ацэньваць прыгожае, дасканала валодаць мовай. Спецыфіка літаратуры як прадмета навучання вызначаецца тым, што яна цесна звязана з іншымі формамі пазнання рэчаіснасці і чалавека (навукай, філасофіяй, рэлігіяй і інш.). Вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне мастацтва слова абумоўлена ў першую чаргу тым, што яно дае вучням разнастайныя веды і ўяўленні пра прыроду і месца ў ёй чалавека, жыццё грамадства, гістарычныя падзеі, лёс выдатных асоб. Літаратура вучыць успрымаць і разумець з’явы, пераўвасобленыя ёю ў вобразы, адначасова ў планах агульначалавечым і нацыянальным, канкрэтна-гістарычным. Усё гэта ў літаратуры раскрываецца своеасабліва, праз мастацкую вобразнасць, экспрэсіўна, эмацыянальна. Як усякае мастацтва, літаратура вызначаецца поліфункцыянальнасцю: апрача пазнання жыцця, выконвае і камунікатыўную, эстэтычную, геданістычную функцыі.

Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»



ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
ад 18.06.2010    420


Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

Навучанне беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення.
Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
У адпаведнасці са зместам і аб’ёмам лінгвістычных і маўленчых ведаў, уменняў і навыкаў кантролю і ацэнцы належаць:
  • узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу;
  • узровень сфарміраванасці вучэбна-моўных і нарматыўных (арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных) уменняў і навыкаў;
  • узровень сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў.

Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»



ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
ад 18.06.2010    420



Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае фарміраванне: тэарэтыка-літаратурных і гісторыка-літаратурных ведаў; чытацкіх уменняў; сістэмы эмацыянальна-каштоўнасных адносін; вопыту літаратурна-творчай дзейнасці.
Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры ацэньваюцца па наступных параметрах:

  • змястоўнасць і глыбіня вуснага і пісьмовага выказвання, якія адлюстроўваюць якасць успрымання і разумення мастацкага твора, сфарміраванасць аналітычных і маўленчых уменняў, здольнасць выкарыстоўваць іх на практыцы, самастойнасць ацэнак падзей і характараў у мастацкіх творах, іх аргументаванасць;
  • выразнасць чытання на памяць;
  • тэхніка чытання незнаёмага тэксту.

Тэставыя заданні па арфаграфіі


Тэставыя заданні па арфаграфіі

1.     Правапіс галосных о, э, а
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара а:
1) кр..мяны           3) пр..снак                5) гард..роб
2) крат..р               4) пр..снаводны
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара э:
1) сакр..тар            3) шч..бятаць           5) р..дкалессе
2) ц..нтральны       4) р..прадукцыя
А3.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:
1) сальфеджыа      3) чорствы          5) дрэсіроўшчык
2) інсцэніроўка     4) дрэвасек
А4. Адзначце ўласныя назоўнікі, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую ў першым складзе пішацца літара а:
1) Ремарк                  3) Щербак          5) Шевчук
2) Шекспир               4) Чернов
В1. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую слова адресат.


2.     Правапіс галосных е, ё, я
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара е:
1) м..рзлата                 3) б…сконца     5) см..танковы
2) бусл..ня                   4) г..ктар           
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара я:
1) зв..рабой                 3) н..значны        5) погл..д
2) ск..птычны             4) Свіц..зь
А3. Адзначце словы з арфаграфічнымі  памылкамі:
1) пецярня                  3) лялячны         5) першацвет
2) селядзец                  4) зазялянелы
А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход е ў я:
1) Европа                   3) земляк           5) календарь
2) сенсация                 4) персона
В1. Запішыце слова, якое мае лексічнае значэнне ‘дзіцяня мядзведзя’


3.     Правапіс галосных  о, э, а, е, ё, я ў складаных словах
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара о:
1) р..знапланавы       3) сл..ваформа       5)ст..тысячны 
2) р..знаскланяльны  4) кар..ткахвосты
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара я:
1) в..лікадзяржаўны    4)  насенн…сушылка      
2) в..лікагрузны           5) жыцц..ўстойлівы
3) пал..водства 
 А3.Адзначце словы з арфаграфічнымі  памылкамі:
1)    мавазнаўства      3) скараспелы   5) земляробчы
2)    палітэхнічны       4) фатаконкурс
А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход е ў я:
1) Великобритания     4) огнетушитель
2) конезавод                 5) медеплавильный
3) третьеклассник
В1. Запішыце складаны прыметнік, утвораны ад словазлучэння высокая якасць
_____________________________________________________________________

4.     Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара а:
1) бі..тлон          3) афіцы..нт           5) тэ..рэма
2) І..рданія         4) рэ..лізм
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара ё:
1) стады..н            3) Мі..ры              5) рады..ла
 2) ге..лаг              4)  і..наабмен
 А3. Адзначце словы з арфаграфічнымі  памылкі:
1) ініцыятыва        3) район                5) феерычны
2) іерогліф              4) Нью-Йорк
 А4. Адзначце словы, у якіх пры перакладзе  на беларускую мову на адну літару менш, чым у рускай мове:
1) ионизация             3) фойе               5) иезуит
2) миллион                4) иерархия
В1. Запішыце беларускі  адпаведнік да слова аккордеон рускай мовы


5. Правапіс літар і, ы,й
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара й:
1) пера..начыць   3) пра..нфармаваць   5) уз..шоў
2) за..нелы            4) за..сці
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара і:
1) спад..лба               3) дэз..нфармацыя  5) контр..гра
2) паліт..нфармацыя 4) пад..граць
А3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) надыйшоў     3) зайскрыцца   5) медінструменты
2) дэзынфекцыя 4) безыніцыятыўны
А4. Адзначце словы з арфаграфічнымі  памылкамі:
1) заіканне           3) безіменны       5) неімаверна
2) абыграць          4) бортінжынер
В1. Запішыце дзеяслоў, утвораны з дапамогай прыстаўкі пра- ад слова існаваць.
6.     Правапіс  у, ў
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара у:
1) да ..рача         3) ка..чук                        5) шо..
2) рады..с           4) беларуска-..краінскі
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара ў:
1) фа..на     3) слова “..поперак”    5) со..с
2) тра..р      4) а..тограф
А3. Адзначце словы з арфаграфічнымі  памылкамі:
1) фраў         3) сімпозіум              5) вялікая ўрна
2) Кавказ      4) саўна
А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход л у ў:
1) Волга        3) полтысячи              5) колхоз
2) шёлк          4) колбаса
В1. Як называецца буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем?


7. Правапіс  д і дз, т і ц
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара дз:
1) каар..ынаты       3) ..весце          5) ві..эасалон
2) у зго..е                 4) па..везці
А2. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара т:
1) шах..ёр             3) на плане..е      5) на..юрморт
2) ап..эка                4) у сваяц..ве
А3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) цюбецейка        3) індэец           5) Хрысціна
2) затвярдзелы       4) аптымізм
А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца пераход т у ц:
1) терпение             3) бантик          5) четверг
2) терраса                 4) бритвенный
В1. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую слова адресат.


8.Правапіс падоўжаных зычных
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчаны літары:
1) трэ..ці                     3) замуж..ам      5) тэр..ыторыя
2) даўгалец..е             4) замуж..а
А2. Адзначце словы, у якіх пішуцца літары нн:
1) насе(н,нн)е              3) то(н,нн)а         5) Га(н,нн)а
2) на се(н,нн)е              4) мадо(н,нн)а
А3. Адзначце словы з арфаграфічнымі  памылкамі:
1) ружжо                       3) Ілліч                5) каледж
2) палесскі                    4 ) разводзе
А4. Адзначце словы, у якіх пры перакладзе  на беларускуюмову захоўваецца падвоенае напісанне літар:
1) ванна                     3) аппетит            5) программа
2) Одесса                   4) Жанна
В1. Запішыце назоўнік гусь у форме творнага склону адзіночнага ліку.


 9.Ужыванне вялікай і малой літар
А1. Адзначце выпадкі, у якіх пішацца вялікая літара:
1) (В/в)алодзеў брат     4) Мікалай (Д/д)ругі
2) (М/м)агілёўшчына    5) (С/с)карынаўскія пераклады
3) (Х/х)рысціянін
А2. Адзначце выпадкі, у якіх пішацца малая літара:
1) (Б/б)альзакаўскі ўзрост             4) (Б/б)алгары
2) (Б/б)іблія                                    5) мяккая (З/з)ямля
3) (М/м)іністэрства ўнутраных спраў 
А3. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:
1) Пушкінскія чытанні      3) Гарлахвацкія     5) курган                
 2) Вадзянік                         4) аўчарка                  Славы
А4. Адзначце выпадкі, у якіх усе словы пішуцца з вялікай  літара:
1)    (Н/н)обелеўская (П/п)рэмія
2)    (П/п)апа (Р/р)ымскі
3)    (В/в)ялікае (К\к)няства (Л\л)ітоўскае
4)    (О/о)рдэн (М/м)аці
5)    (Д/д)зень (Н\н)астаўніка
В1. Укажыце, колькі слоў пішацца з вялікай літары ў словазлучэнні (Б\б)еларускі (Д/д)зяржаўны (П/п)едагагічны (У/ў)ніверсітэт (І/і)мя (М/м)аксіма (Т/т)анка

Адказы да тэставых заданняў


А1
А2
А3
А4
В1
             1

1,2,3
2,4,5
3,4
3,4,5
адрасат
2

1,4,5

3,4,5

           1,3,4
3,5
медзведзяня
3

2,3
1,3
1,2,4
1,3
высакаякасны
4

2,4,5
1,3,5
3,4
2,3,5
акардэон
5

1,4
2,5
2,4,5
3,5
праіснаваь
6

2,5
1,3,4
1,2,5
2,3,4
страус
7

2,3
2,4
1,4,5
1,3,5
адрасат
8

2,4
1,4,5
2,3,4
1,4
гуссю
9

1,2,4
1,4,5
2,3,5
2,3
3