ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
ад 18.06.2010
№ 420
|
Ацэнка вынікаў вучэбнай
дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
Навучанне
беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфарміраваць у вучняў сістэму
ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах
маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); фарміраваць
культуру вуснага і пісьмовага маўлення.
Плануемыя вынікі навучання ў
прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з
патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
У адпаведнасці са зместам і аб’ёмам
лінгвістычных і маўленчых ведаў, уменняў і навыкаў кантролю і ацэнцы належаць:
- узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу;
- узровень сфарміраванасці вучэбна-моўных і нарматыўных (арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных) уменняў і навыкаў;
- узровень сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў.
Вуснае апытанне з’яўляецца адным з метадаў
кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.
Вуснае звязнае выказванне паказвае
ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правілаў, азначэнняў і ўменне
прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а таксама ўменне школьнікаў ствараць
звязнае, лагічна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.
Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваюцца:
1)
ступень усвядомленасці вывучанага;
2)
пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;
3)
паўната;
4)
фактычная дакладнасць адказу;
5)
лагічнасць і дакладнасць маўлення;
6)
правільнасць маўлення.
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу
Бал
|
Усвядомленасць
|
Пацвярджэнне тэарэтычных звестак
прыкладамі
|
Паўната
|
Фактычная дакладнасць
|
Лагічнасць і дакладнасць маўлення
|
Правільнасць маўлення
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
1
|
Узнаўляе матэрыял неўсвядомлена
|
Прыклады
прывесці не можа
|
Фрагментарна ўзнаўляе нязначную частку матэрыялу
|
Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках
азначэнняў і правілаў, якія скажаюць іх сэнс
|
Выкладае хаатычна, бязладна
|
У маўленні вялікая колькасць памылак
|
2
|
Не можа
абгрунтаваць свае меркаванні
|
Прыклады
прывесці не можа
|
Узнаўляе нязначную частку матэрыялу
|
Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках
азначэнняў і правілаў
|
Выкладае непаслядоўна
|
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні
на іх
|
3
|
Не можа
доказна
абгрунтаваць свае меркаванні
|
Адчувае цяжкасці ў прывядзенні прыкладаў
|
Узнаўляе матэрыял часткова
|
Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях
паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні
на іх
|
Выкладае непаслядоўна
|
Робіць нязначную колькасць маўленчых памылак, якія не можа выправіць пры
ўказанні на іх
|
4
|
Паказвае разуменне асноўных
палажэнняў, без глыбокага і доказнага іх абгрунтавання
|
Адчувае цяжкасці ў прывядзенні большай часткі прыкладаў
|
Узнаўляе матэрыял у няпоўным аб’ёме
|
Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях
паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры
ўказанні на іх
|
Выкладае з парушэннямі
паслядоўнасці
|
Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе
з дапамогай настаўніка
|
5
|
Паказвае разуменне асноўных
палажэнняў, але недастаткова абгрунтоўвае свае меркаванні
|
Тэарэтычныя
звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка без абгрунтавання
|
Узнаўляе асноўныя палажэнні
|
Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях
паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, большую частку якіх не можа
выправіць пры ўказанні на іх
|
Выкладае з пэўнай дакладнасцю, але з недахопамі ў паслядоўнасці
|
Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна або з дапамогай
пытанняў настаўніка
|
6
|
Ведае і разумее большую частку матэрыялу
|
Тэарэтычныя
звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка
|
Узнаўляе большую частку матэрыялу
|
Пры
выкладанні матэрыялу дае азначэнні і фармулюе правілы, але дапускае
недакладнасці, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка
|
Выкладае ў асноўным у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і
дакладнасці
|
Дапускае асобныя маўленчыя памылкі
|
7
|
Ведае і разумее матэрыял, можа абгрунтаваць свае меркаванні
|
Тэарэтычныя
звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка
|
Узнаўляе матэрыял у цэлым
|
Выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляючы азначэнні і правілы,
дапускае неістотныя памылкі зместавага характару, якія выпраўляе з дапамогай
пытанняў настаўніка
|
Выкладае ў цэлым у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці
|
Дапускае асобныя маўленчыя
недахопы
|
8
|
Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго
выкладаць
|
Тэарэтычныя
звесткі ілюструе прыкладамі з падручніка і адзінкавымі, якія падабраны
самастойна
|
Узнаўляе матэрыял поўнасцю
|
Выкладае тэарэтычны матэрыял з неістотнымі, самастойна выпраўленымі
памылкамі зместавага характару, дакладна
ўзнаўляе азначэнні і правілы
|
Выкладае з дастатковай лагічнасцю
і дакладнасцю
|
Дапускае адзінкавыя маўленчыя недахопы
|
9
|
Паказвае высокую ступень усведамлення вучэбнага матэрыялу, уменне
аргументавана яго выкладаць
|
Тэарэтычныя
звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна
падабранымі
|
Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял
|
Правільна
выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна
ўзнаўляе азначэнні і правілы
|
Выкладае ў адпаведнасці з
патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці
|
Дапускае адзінкавыя і нязначныя маўленчыя недахопы
|
10
|
Выкладае свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументавансці; робіць самастойныя вывады
і абагульненні
|
Тэарэтычныя
звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна
падабранымі
|
Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял
|
Правільна
выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна
ўзнаўляе азначэнні і правілы
|
Выкладае ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці
з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці
|
Маўленчых недахопаў не дапускае
|
Ацэнка ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў
Сфарміраванасць вучэбна-моўных уменняў і
навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыі.
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных
уменняў і навыкаў
уменняў і навыкаў
бал
|
Паказчыкі ацэнкі ступені
сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў
|
1
|
Распазнае прад’яўленыя ў гатовым выглядзе моўныя з’явы
|
2
|
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы сярод іншых; неўсвядомлена
выконвае самыя простыя заданні
|
3
|
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы, паказвае іх асобныя
прыметы; выконвае самыя простыя заданні
|
4
|
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы па асобных прыметах;
выконвае нескладаныя заданні па ўзоры
|
5
|
Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове
сукупнасці іх прымет; выконвае заданні па ўзоры
|
6
|
Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове
параўнання і супастаўлення з іншымі з’явамі; свабодна выконвае заданні па ўзоры
|
7
|
Аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял; выконвае заданні па
аналогіі
|
8
|
Свабодна аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял з улікам
прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі; выконвае заданні
аналітыка-сінтэтычнага характару
|
9
|
Выконвае дзеянні з моўным матэрыялам на аснове абагульнення
і сістэматызацыі; выконвае заданні на трансфармацыю моўнага матэрыялу
|
10
|
Бездакорна выконвае дзеянні са складаным моўным матэрыялам,
дэманструючы высокі ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў
|
Ацэнка арфаграфічнай і
пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў
Для
праверкі арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў выкарыстоўваюцца
дыктант (слоўнікавы, тэкставы) і тэставыя заданні. З іх дапамогай правяраюцца:
па
арфаграфіі:
уменне
правільна пісаць словы на вывучаныя правілы;
па
пунктуацыі:
уменне
ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасці з вывучанымі правіламі.
З
мэтай праверкі арфаграфічнай пісьменнасці праводзяцца слоўнікавыя
дыктанты. Аб’ём слоўнікавага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням
Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў
агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.
Крытэрыі ацэнкі
слоўнікавага дыктанта
Бал
|
Колькасць памылак
|
1
|
7 і больш
|
2
|
6
|
3
|
5
|
4
|
4
|
5
|
3
|
6
|
2
|
7
|
1 памылка або 3 выпраўленні на месцы арфаграмы
|
8
|
0 памылак або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграмы
|
9
|
0 памылак, 1–2 выпраўленні не на месцы арфаграмы
|
10
|
0 памылак, без выпраўленняў
|
У
кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павінны быць даступныя па змесце для
вучняў пэўнага класа і адпавядаць нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Аб’ём
тэксту кантрольнага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб
парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных
установах Рэспублікі Беларусь.
Да
канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя, захоўваецца аб’ём
тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.
Пры падліку колькасці слоў у тэксце
бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя і службовыя часціны мовы,
выклічнікі.
Перад
правядзеннем дыктанта на дошцы запісваюцца словы, незразумелыя вучням, а
таксама тыя, з напісаннем якіх вучні яшчэ не знаёміліся.
Для
кантрольнага дыктанта падбіраюцца тэксты, у якіх вывучаныя арфаграмы і
пунктаграмы пададзены не менш чым 2—3 разы. Узровень насычанасці тэкстаў
павінен быць прыкладна такім: V клас — не больш за 5 слоў; VI—VII — не больш за
7; VIII—IX — не больш за 10; Х—ХІ класы — не больш за 12 слоў.
У
тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькі на тыя арфаграфічныя і
пунктуацыйныя правілы, якія замацоўваліся на папярэдніх уроках.
Кантрольныя
дыктанты рэкамендуецца праводзіць пасля вывучэння найбольш значных тэм,
найважнейшых і цяжкіх для засваення арфаграфічных правілаў, у канцы чвэрці і
навучальнага года.
Ацэньваючы
работы, неабходна зыходзіць з таго, што можна прад’яўляць патрабаванні толькі
да тых ведаў, якія павінны быць засвоены вучнямі. Таму ў час праверкі пісьмовых
работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя школьнікамі,
выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлічваюцца не ўсе.
Не
ўлічваюцца пры ацэнцы і не выносяцца на палі наступныя памылкі:
1)
на правілы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа;
2)
на яшчэ не вывучаныя правілы;
3)
у слоўнікавых словах, праца над якімі яшчэ не праводзілася;
4)
апіскі, якія скажаюць графічны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба,
зямля);
5)
асобныя няправільныя напісанні, што з’явіліся ў вучняў пад уплывам графікі
іншай мовы (і — и);
6)
незахаванне аўтарскіх знакаў прыпынку.
Нягрубыя
памылкі лічацца за паўпамылкі.
Пры
выстаўленні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць
вучня.
Памылкі,
якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну.
Першыя
тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная падобная памылка
залічваецца як самастойная.
Калі
ў адным слоўнікавым слове дапушчаны 2 і больш памылкі, то ўсе яны лічацца за
адну.
Два
выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм неабходна лічыць за адну памылку.
Пры
наяўнасці ў рабоце 5–7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака
зніжаецца на 1 бал. Пры наяўнасці больш за 7 выпраўленняў — на 2 балы.
Крытэрыі ацэнкі
тэкставага дыктанта
Бал
|
Колькасць памылак
|
1
|
Больш, як на 2 балы
|
2
|
10/0, 9/1, 9/0, 8/2, 8/1, 7/2, 6/4, 6/3, 5/5, 5/4, 4/6,
4/5, 3/7, 3/6, 2/8, 2/7, 1/9, 1/8, 0/10, 0/9
|
3
|
8/0, 7/1, 7/0, 6/2, 6/1, 6/0, 5/3, 5/2, 4/4, 4/3, 3/5, 3/4,
2/6, 2/5, 1/7, 1/6, 0/8, 0/7
|
4
|
5/0, 5/1, 4/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6
|
5
|
4/0, 4/1, 3/2, 2/3, 1/4, 0/5
|
6
|
3/0, 3/1, 2/2, 1/3, 0/4
|
7
|
2/1, 2/0, 1/2, 1/1, 0/3, 0/2 або 4 выпраўленні на месцы
арфаграм (пунктаграм)
|
8
|
1/0, 0/1 або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)
|
9
|
1 нягрубая арфаграфічная памылка, або 1 нягрубая
пунктуацыйная памылка, або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)
|
10
|
0/0, дапускаецца 1–2 выпраўленні не на месцы арфаграм
(пунктаграм)
|
Пералік
нягрубых, аднатыпных і іншых памылак прыведзены ў дадатку.
У
комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта і дадатковых
заданняў (фанетычных, лексічных, граматычных і інш.), выстаўляюцца дзве адзнакі
— за кожны від працы. Абедзве адзнакі выстаў-ляюцца па беларускай мове ў адну
графу журнала: 8/7, 5/4, 3/3.
Крытэрыі ацэнкі
дадатковага задання
Бал
|
Ступень выканання заданняў
|
1–2
|
Выканана менш за 1/4 заданняў
|
3–4
|
Выканана не менш за 1/4 заданняў
|
5–6
|
Выканана не менш за 1/2 заданняў (з улікам пэўных недахопаў
у афармленні і фармулёўках)
|
7–8
|
Выканана не менш за 3/4 заданняў (з улікам пэўных недахопаў
у афармленні і фармулёўках)
|
9
|
Выкананы ўсе заданні, пры гэтым дапускаюцца нязначныя
недахопы ў фармулёўках або афармленні работы
|
10
|
Выкананы ўсе заданні
|
Арфаграфічныя
і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя пры выкананні дадатковых заданняў,
уключаюцца ў лік памылак дыктанта.
Калі
праводзіцца кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі, аб’ём тэксту дыктанта
памяншаецца на 20 слоў.
Калі
дадатковае заданне мае творчы характар, то яно ацэньваецца ў адпаведнасці з
крытэрыямі ацэнкі творчых работ.
Ацэнка камунікатыўных
уменняў і навыкаў вучняў
На
гэтым узроўні ацэньваюцца ўменні правільна і паслядоўна выкладаць думкі ў
адпаведнасці з тэмай і задумай, узровень маўленчай падрыхтоўкі вучняў, г. зн.
уменні карыстацца моўнымі сродкамі ў адпаведнасці са стылем і жанрам, тэмай і
задачамі выказвання. Для ацэнкі камунікатыўных уменняў і навыкаў
выкарыстоўваюцца розныя віды творчых работ, у першую чаргу пераказы, пераклады
і сачыненні.
У
якасці навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сціслыя, выбарачныя пераказы,
пераказы з дадатковымі заданнямі. У якасці кантрольных — падрабязныя пераказы.
Аб’ём
тэксту кантрольнага пераказу павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб
парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных
установах Рэспублікі Беларусь.
У
І паўгоддзі ў V класе агульнаадукацыйных устаноў праводзяцца толькі навучальныя
пераказы, якія ацэньваюцца па нормах для IV класа.
Пераказы,
пераклады і сачыненні ацэньваюцца дзвюма адзнакамі: першай ацэньваюцца змест і
маўленчае афармленне, другой — арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя
памылкі:
З—М
І—V—Г
Змест ацэньваецца па наступных крытэрыях:
адпаведнасці
работы тэме і асноўнай думцы;
паўнаце
і глыбіні раскрыцця тэмы;
правільнасці
выкладу фактычнага матэрыялу;
звязнасці,
лагічнасці, паслядоўнасці выкладу.
Пры
ацэнцы маўленчага афармлення творчых работ улічваюцца:
разнастайнасць
слоўніка і граматычнага ладу маўлення вучняў;
стылявое
адзінства і выразнасць маўлення, наяўнасць (адсутнасць) маўленчых недахопаў.
Пісьменнасць ацэньваецца паводле колькасці дапушчаных арфаграфічных,
пунктуацыйных і граматычных памылак.
Наяўнасць
арыгінальнай задумы і яе добрая рэалізацыя дазваляюць павысіць першую адзнаку
за сачыненне на 1 бал.
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў
Бал
|
Змест
|
Маўленчае афармленне
|
Пісьменнасць
|
1
|
1.
Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта.
2.
Парушаны сэнсавая
сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі.
3.
Дапускаецца больш за 8 недахопаў у змесце.
|
1.
Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага
запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі.
2.
Дапускаецца больш за 8 маўленчых
недахопаў: парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу
матэрыялу, стылявога адзінства.
|
Больш як на 2 балы
|
2
|
1.
Работа не адпавядае тэме.
2.
Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці
асноўнай думкі часта парушаюцца.
3.
Дапускаецца не больш за
8 недахопаў у змесце.
|
1.
Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю
канструкцый.
2.
Дапускаецца не больш за 8 маўленчых
недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі
выкладу матэрыялу,
стылявога адзінства.
|
ад 7/2 да 10/1
і 10 граматычных памылак
|
3
|
1.
Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку.
2.
Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці
асноўнай думкі ў некаторых выпадках парушаюцца.
3.
Дапускаецца не больш за
7 недахопаў у змесце.
|
1.
Работа вызначаецца беднасцю слоўнікавага
запасу, аднатыпнасцю канструкцый.
2.
Дапускаецца не больш за
7 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання,
логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.
|
0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 і 7
граматычных памылак
|
4
|
1.
Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку,
ёсць адхіленні ад тэмы.
2.
Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай
думкі ў адзінкавых выпадках парушаюцца.
3.
Дапускаецца не больш за
6 недахопаў у змесце.
|
1.
Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнікавага
запасу і аднатыпнасцю сінтаксічных канструкцый.
2.
Дапускаецца не больш за
6 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання,
логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.
|
0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1
і 6 граматычных
памылак
|
5
|
1.
Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку,
ёсць адхіленні ад тэмы.
2.
Вытрымліваецца агульнае сэнсавая цэласнасць у разгортванні
асноўнай думкі,
сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці
асноўнай думкі ў цэлым захоўваюцца.
3.
Дапускаецца не больш за
5 недахопаў у змесце.
|
1.
У рабоце ёсць адзінкавыя
выпадкі выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы.
2. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў, у тым ліку
парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога
адзінства.
|
0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 і 5 граматычных памылак
|
6
|
1.
Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку,
ёсць адхіленні ад тэмы.
2.
Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная
сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі,
сэнсавая сувязь сказаў.
3.
Дапускаецца не больш за
4 недахопы ў змесце.
|
1. Работа ў цэлым
вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных
моўных сродкаў,
дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.
2. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым
ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу і стылявога адзінства.
|
0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1
і 4 граматычныя памылкі
|
7
|
1.
Работа раскрывае тэму і асноўную думку.
2.
Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная
сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі,
сэнсавая сувязь сказаў.
3.
Дапускаецца не больш за
3 недахопы ў змесце.
|
1.
Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных
моўных сродкаў,
дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.
2.
Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым
ліку парушэнні
логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.
|
0/4, 1/3, 2/1, 2/2, 3/0, 3/1
і 3 граматычныя памылкі
|
8
|
1.
Работа раскрывае тэму і асноўную думку.
2.
Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая
цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.
3.
Дапускаецца не больш за
2 недахопы ў змесце.
|
1.
Работа характарызуецца багаццем слоўніка, разнастайнасцю
выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай
лагічнасцю,
выразнасцю, стыль работы ў цэлым характарызуецца адзінствам выкарыстання
моўных сродкаў.
2.
Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы – парушэнні
логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.
|
2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3
і 2 граматычныя памылкі або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)
|
9
|
1.
Работа цалкам раскрывае тэму
і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).
2.
Захоўваецца паслядоўнасць у
развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні
асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.
3.
Дапускаецца не больш за
1 недахоп у змесце.
|
1.
Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных
моўных сродкаў,
лагічнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца
адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.
2.
Дапускаецца не больш за 1 маўленчы
недахоп.
|
1/0, 0/1
і 1 граматычная памылка, або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)
|
10
|
1.
Работа поўнасцю раскрывае
тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).
2.
Захоўваецца паслядоўнасць у
развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні
асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.
3.
Недахопаў у змесце не дапускаецца.
|
1.
Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных
моўных сродкаў,
дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю.
2.
Маўленчыя недахопы адсутнічаюць.
|
0/0, 1/0 (нягрубая),
0/1 (нягрубая), 1–2 выпраўленні
не на месцы арфаграм (пунктаграм)
|
Ацэнка тэстаў
Эфектыўным
спосабам праверкі вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў з’яўляюцца тэставыя
заданні, на выкананне якіх патрабуецца мінімальная колькасць часу.
Тэсты
можна выкарыстоўваць у якасці навучальных і кантрольных. З іх дапамогай
настаўнік зможа праверыць, а вучні замацаваць вучэбны матэрыял па ўсіх тэмах і
раздзелах курса беларускай мовы. Колькасць заданняў па розных тэмах можа быць
неаднолькавая (ад 5 і больш). Тэст за ўзровень агульнай базавай адукацыі
ўключае ад 10 да 30 заданняў, за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі — да 40 (у
залежнасці ад мэт і задач праверкі).
Крытэрыі ацэнкі
тэставых работ
Бал
|
Ступень выканання заданняў
|
1
|
Менш, як на 2 балы
|
2
|
Выканана не менш за 20 % прапанаваных заданняў
|
3
|
Выканана не менш за 30 % прапанаваных заданняў
|
4
|
Выканана не менш за 40 % прапанаваных заданняў
|
5
|
Выканана не менш за 50 % прапанаваных заданняў
|
6
|
Выканана не менш за 60 % прапанаваных заданняў
|
7
|
Выканана не менш за 70 % прапанаваных заданняў
|
8
|
Выканана не менш за 80 % прапанаваных заданняў
|
9
|
Выканана не менш за 90 % прапанаваных заданняў
|
10
|
Выкананы ўсе прапанаваныя заданні
|
Класіфікацыя памылак
Тэкставыя
(зместавыя) памылкі
Памылкі,
якія прыводзяць да парушэння асноўных прымет тэксту, у лінгваметодыцы называюць
тэкставымі. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца:
1)
падмена тэмы, асноўнай думкі і аўтарскай пазіцыі тэксту-арыгінала пры напісанні
пераказу;
2)
неапраўданае скарачэнне або павелічэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгінала;
3)
непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якія аб’ядноўваюць змест тэксту;
4)
адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненні думак;
5)
няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назіранні, літаратурныя крыніцы, жыццёвы
вопыт для абгрунтавання ўласнай пазіцыі ў сачыненні;
6)
неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме;
7)
скажэнне фактаў, падзей, імён, назваў, дат;
8)
парушэнне паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;
9)
парушэнне прычынна-выніковых, часавых сувязей паміж сказамі;
10)
парушэнне сэнсавай цэласнасці тэксту;
11)
парушэнне лагічнай сувязі паміж сказамі ў межах адной сэнсавай часткі;
12)
пропуск сказаў, неабходных для лагічнага развіцця думкі;
13)
неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы;
14)
парушэнне суразмернасці частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне).
Тэкставыя
памылкі ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца літарай З (змест).
Маўленчыя памылкі
Маўленчыя
памылкі — гэта парушэнні патрабаванняў камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасці,
лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, выразнасці і багацця).
Да
маўленчых памылак адносяцца наступныя:
1)
ужыванне слова ці ўстойлівага выразу з неўласцівым яму значэннем: Чарнавус
валодае добрымі адносінамі з супрацоўнікамі
інстытута (правільна: мае адносіны). Уверсе нешта звінела, як
быццам нехта гуляў на дудачцы (правільна: іграў на дудачцы).
2)
парушэнне лексічнай спалучальнасці: На паляўнічага накінуўся пажылы
мядзведзь (правільна: стары). Васіль адчуваў сябе адзіночным
чалавекам (правільна: адзінокім).
3)
выкарыстанне русізмаў: Народ мог узнаць пра падзеі, якія былі ў далёкім
прошлым. Вумныя і добрыя людзі.
4)
неадрозненне адценняў значэння сінонімаў ці блізкіх па значэнні слоў: Ён
шырока расчыніў вочы (правільна: расплюшчыў). Варыць чай
(малако) (правільна: гатаваць чай, парыць малако).
5)
неадрозненне паронімаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагуліць
матэрыял (правільна: абагульніць); каменная дарога
(правільна: камяністая).
6)
ужыванне лішняга слова (плеаназм): Народныя песні спявалі маладыя маладзіцы (правільна:
спявалі маладзіцы).
7)
ужыванне адзін каля аднаго (або блізка) аднакаранёвых слоў (таўталогія): Шмат
твораў стварыў Янка Купала для дзяцей.
8)
паўтарэнне аднаго і таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькі ён
адчыніў дзверы, людзі кінуліся да яго.
9)
ужыванне слова або выразу іншай стылявой афарбоўкі: Важна разгульвае па
мястэчку ўраднік. Школьнікі рынуліся ўручаць букеты кветак любімым настаўнікам.
10)
неапраўданае ўжыванне прастамоўных і дыялектных слоў і выразаў: Высокі
ўраджай кіяхоў на палях краіны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест
кукурузы).
11)
неразмежаванне лексікі розных гістарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне,
вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановіч ведаў, што знойдзе
пісара ў рэстаране (замест карчме).
12)
недакладнае ўжыванне асабовых і ўказальных займеннікаў: Маці прапанавала
сыну наліць сабе чаю (маці ці сыну?). Настаўнік параіў
вучню прачытаць яго даклад (настаўніка ці вучня?).
13)
беднасць і аднастайнасць сінтаксічных канструкцый:
Мы
жылі ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывісты. На беразе раслі
сосны. Яны былі стромкія.
14)
неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязі (злучнікаў, злучальных слоў,
пабочных слоў, лексічных паўтораў) паміж сказамі і сэнсавымі часткамі.
Граматычныя
памылкі
Граматычныя
— гэта памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы і іх формаў,
пабудове словазлучэнняў і сказаў, г. зн. парушэнне словаўтваральнай,
марфалагічнай або сінтаксічнай нормаў.
Да
тыповых граматычных памылак адносяцца:
I.
Памылкі ў структуры слова
1.
Пры ўтварэнні слова: стварацель (правільна: стваральнік), Толін
(правільна: Толеў), ластаўкаў (правільна: ластаўчын), кароўскае
(правільна: каровіна).
2.
Пры ўтварэнні формы
а)
назоўніка: дзвер (правільна: дзверы), праменні (правільна:
праменне), медаллю (правільна: медалём), на жалюзях
(правільна: на жалюзі), кусты ажынніка (правільна: ажынніку),
пры доктары (правільна: пры доктару), кошык яблык (правільна:
яблыкаў);
б)
прыметніка: малодшы на пяць гадоў (правільна: маладзейшы), самы
большы будынак (правільна: самы вялікі), бачу братава сына
(правільна: братавага); сястра вышэй за мяне (правільна: вышэйшая);
в)
лічэбніка: дзвюмя камандамі (правільна: дзвюма), стамі вучнямі
(правільна: ста), паўтарамі кіламетрамі (правільна: паўтара);
г)
займенніка: самаго сябе (правільна: самога), сваяго народа
(правільна: свайго); сваі пытанні (правільна: свае);
д)
дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя: ідзець (правільна: ідзе),
гавора (правільна: гаворыць), змяркаць (правільна: змяркацца),
ён было пайшоў (правільна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзіця
(правільна: дзіця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнігу
(правільна: чытаючы);
е)
прыслоўя: свяціў ярчэе (правільна: свяціў ярчэй), паступіў
сама наймудрэй (правільна: сама мудра).
II.
Памылкі ў структуры словазлучэння
1.
Памылкі ў дапасаванні: тры высокіх будынкі (правільна: высокія), два
любімых творы (правільна: любімыя), даручыць заданне саміх дзецям
(правільна: самім).
2.
Памылкі ў кіраванні: дзякаваць настаўніка (правільна: настаўніку),
звярнуцца па адрасе (правільна: на адрас), хварэць грыпам
(правільна: хварэць на грып), пайсці за хлебам (правільна: па
хлеб), загадчык бібліятэкай (правільна: бібліятэкі), заклапочанасць
над пытаннямі (правільна: заклапочанасць пытаннямі), тры пятыя
гектары (правільна: гектара).
III.
Памылкі ў структуры сказа
1.
Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мінск.
2.
Парушэнне сувязі паміж дзейнікам і выказнікам: Вакол вогнішча сядзелі і
размаўлялі група аднакласнікаў (правільна: сядзела і размаўляла). Большасць
кніг прачытаны Андрэем (правільна: прачытана).
3.
Парушэнне суаднесенасці трывання і часу дзеяслоўных формаў: Калі пачалася
вайна, яго мабілізоўваюць у армію. Ён накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург і
з лёгкасцю паступіў у інстытут.
4.
Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі: Едучы ў цягніку, у
мяне прапалі рэчы. Радуючы Максіма, на вуліцы стала марозна і сонечна.
Падыходзячы да школы, мы зайшлі ў клас.
5.
Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымі зваротамі: Каля дарогі ляжалі
паваленыя дрэвы бурай (правільна: паваленыя бурай дрэвы або
дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахіленае сонца на захад (правільна:
нахіленае на захад сонца або сонца, нахіленае на захад).
6.
Памылкі ў пабудове сказаў з аднароднымі членамі: На пасяджэнні савета класа
гаварылі пра збор макулатуры, металалому і аб дапамозе шэфам.
7.
Памылкі ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькі Антося аўтар
паказвае загубленую маладосць, і ва ўсім гэтым трэба вініць самадзяржаўе.
8.
Памылкі пры складанні сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала
Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правільна: што хоча
працягваць вучобу).
9.
Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў і пабег у валейбол (замест гуляць
у валейбол).
10.
Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскім настроем.
11.
Дубліраванне дзейніка: Маці, яна заўсёды намагалася дапамагчы мне.
Граматычныя
памылкі, дапушчаныя ў напісанні формаў слоў у дыктантах, пры падліку далучаюцца
да арфаграфічных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лічыцца напісанне
канчатка -а ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў воск,
жвір, лёд. Але калі дапушчаны памылкі ў выразах тыпу лісце дуба — шафа з
дубу, падысці да перахода — не было пераходу праз вуліцу, другога
лістапада — у час лістападу дрэвы стаяць аголеныя і падобных, кожную такую
памылку трэба лічыць за асобную.
Арфаграфічныя
памылкі
У
пісьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкі, якія паўтараюцца,
аднатыпныя, грубыя (нягрубыя) памылкі.
Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі, дапушчаныя ў адным і тым жа слове некалькі
разоў (напрыклад, земля, да землі) або ў аднакаранёвых словах
(напрыклад, мілодыя, міладычны).
Памылкі,
якія паўтараюцца, лічацца за адну.
Да
аднатыпных адносяцца памылкі на адно правіла, калі выбар правільнага
напісання вызначаецца аднымі і тымі ўмовамі: зямля, вясна, сцяна (е,
ё — я); на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага),
па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапіс прыслоўяў з прыстаўкай па-,
утвораных ад парадкавых лічэбнікаў) і г. д.
Не
кваліфікуюцца як аднатыпныя напісанні, якія вызначаюцца рознымі ўмовамі аднаго
і таго правіла: вясна, зямля, сцяна (правапіс я ў першым складзе
перад націскам — адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапіс слоў з
каранёвым я — другая памылка), сезон, герой, кефір (напісанне е
ў запазычаных словах — трэцяя памылка) і г. д.; на ўсходзе, ва ўмовах
(напісанне ў нескладовага пасля галосных у пачатку слова — адна
памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач,
паўночна-ўсходні (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль
(чацвёртая памылка) і г. д.
Першыя
тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная з аднатыпных — як
самастойная.
Грубымі
лічацца арфаграфічныя памылкі на
вывучаныя правілы (перадача акання, якання на пісьме, правапіс о, э, а, е,
ё, я ў складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных,
нескладовага ў і у складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў
зычных, апострафа і мяккага знака, напісанні суфіксаў і канчаткаў розных часцін
мовы, не з рознымі часцінамі мовы, напісанні слоў розных часцін мовы
разам, асобна або праз злучок і інш.).
Да
нягрубых адносяцца арфаграфічныя памылкі:
пры
пераносе слоў: а-сака замест аса-ка, сенаў-борка замест
се-на-ўбор-ка;
няправільнае
ўжыванне вялікай і малой літар у складаных уласных назвах і назвах
неславянскага паходжання: Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт
замест Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
(возера) Рыца; (гара) Манблан;
у
выбары літары ы, і пасля прыставак на зычны: безідэйны (замест безыдэйны);
у
словах-выключэннях з правілаў: бонна, мецца; фатаграфія, матавоз, вустрыца;
у
напісанні прыслоўяў і блізкіх да іх па значэнні спалучэнняў назоўнікаў з
прыназоўнікамі: напамяць (замест на памяць), без перастанку
(замест бесперастанку);
напісанні
разам і асобна не з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў ролі выказніка: Праца
няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;
напісанні
не, ні ў спалучэннях не хто іншы, як...; ніхто іншы не…
Нягрубыя
памылкі лічацца за паўпамылкі.
Пунктуацыйныя
памылкі
Пунктуацыйныя
— гэта памылкі, якія дапускаюцца вучнямі ў дыктантах, пераказах, сачыненнях і
іншых пісьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правілаў.
Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі
сінтаксісу:
знак
прыпынку ў канцы сказа;
працяжнік
паміж галоўнымі членамі;
працяжнік
у няпоўным сказе;
знакі
прыпынку пры зваротках;
знакі
прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;
знакі
прыпынку пры аднародных членах;
знакі
прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;
знакі
прыпынку пры адасобленых азначэннях;
знакі
прыпынку пры адасобленых прыдатках;
знакі
прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;
знакі
прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;
знакі
прыпынку пры параўнальных зваротах;
знакі
прыпынку для выдзялення простай мовы;
знакі
прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;
знакі
прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага
сказа;
знакі
прыпынку ў складаназлучаным сказе;
знакі
прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад
складаназалежнага сказа;
коска
і коска з кропкай для раздзялення частак, якія ўваходзяць у склад
бяззлучнікавага сказа;
двукроп’е
і працяжнік для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага складанага
сказа.
Сярод
пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя і нягрубыя.
Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным
выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам
структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі,
якія паўтараюцца, калі ўявіць, што адна і
тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў
запісваемым тэксце некалькі разоў.
Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне
пісьмовага маўлення, таму што з’яўляюцца вынікам незахавання асноўных
пунктуацыйных правілаў.
Нягрубыя
пунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца
вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне
асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму,
якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі
пастаноўкі знакаў прыпынку.
Тып памылкі
|
||
Правіла
|
Грубая
|
Нягрубая
|
1.Знак прыпынку ў
канцы сказа:
Раніца. Спеў жаўранка.
|
Пропуск знака прыпынку:
Раніца_ Спеў жаўранка.
|
Памылка ў выбары
знака:
1.Раніца!
Спеў жаўранка!
2. Бабуля запыталася, хто прынёс
сюды красак?
3. Пастаноўка кропкі ў загалоўку тэксту: Зіма.
|
2.Працяжнік паміж
галоўнымі членамі
|
1. Пастаноўка коскі
паміж дзейнікам і выказнікам:
Белы пясок паблізу вады, быў затканы зялёнымі верасамі.
2. Пропуск працяжніка на месцы
нулявой звязкі:
Плошча поля_20 гектараў.
|
Пастаноўка працяжніка
на месцы нулявой звязкі, калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а
выказнік – назоўнікам у назоўным склоне ці калі паміж дзейнікам і выказнікам,
які выражаны назоўнікам у назоўным склоне, стаіць часціца не:
Я _ чалавек. Кажан _ не птушка.
|
У выпадку, калі
дапускаюцца варыянты ўжывання ці неўжывання працяжніка, любое адхіленне ад
нормы можна не браць у разлік пры выстаўленні адзнакі.
|
||
3.Знакі прыпынку пры
аднародных членах
|
1. Пропуск коскі паміж
аднароднымі членамі (акрамя пастаноўкі коскі паміж неаднароднымі
азначэннямі):
Згінулі сцюжы_ марозы_ мяцеліцы.
2.Пропуск двукроп’я ці
працяжніка для аддзялення аднародных членаў ад абагульняльных слоў:
У хаце не было нікога_ ні старых, ні малых.
Будынак, парк і агароджа _ было ўсё слаўна і прыгожа.
|
1. Пастаноўка лішняй
коскі паміж аднароднымі членамі:
Пажар заўважылі,
як з баракаў, так і з пасёлка.
Я ўсміхаюся, і
вясне, і сонцу, і дожджыку.
2. Ужыванне коскі
паміж неаднароднымі азначэннямі:
Насталі кароткія, летнія ночы. А пад бэзам раслі
высокія, чырвоныя вяргіні.
3.Няправільны выбар
двукроп’я ці працяжніка пры абагульняльных словах:
Мы з талентамі ўсе –
і лекар, і пажарнік, і слуцкі хлебасей.
У нас і цыбуля, і сала, і бульба: усё ёсць.
|
4.Знакі прыпынку пры
зваротках
|
Пропуск знака для
выдзялення зваротка:
Я помню летнія часіны і вас _ грыбныя баравіны!
Тужыць_ браток_ не
маем часу!
Мой сынок_ Усміхайся, шчаслівыя песні
спявай!
|
1.Няправільны выбар
знака прыпынку пры зваротках у выпадках, калі эмацыянальнасць выказвання
падкрэсліваецца лексічна:
“Алесь. Уцякай
хутчэй! — загаласіў сусед.
2.Пастаноўка лішняй
коскі пасля часціцы о пры зваротку:
О, родны край, не дай
забыцца аб радасці сустрэчы.
3.Пропуск косак для
выдзялення паясняльных слоў да зваротка пры іх раздзяленні:
Мая рыбка, спі _ залатая!
|
5.Знакі прыпынку пры
пабочных словах і сказах
|
Пропуск знака прыпынку
для выдзялення найбольш ужывальных пабочных слоў, сказаў:
Словам_сабраліся выходзіць удвух.
Спрадвеку_ як
людзі сцвярджаюць_праз бор гасцінец ляжаў.
|
Няправільны выбар
знакаў прыпынку для выдзялення пабочных і ўстаўных канструкцый:
Хлопцы, а
іх было чалавек восем, дружна запляскалі Сцёпку.
|
6.Знакі прыпынку пры
адасобленых членах сказа
|
Памылкі, звязаныя з
выдзяленнем знакамі прыпынку адасобленых членаў сказа (акрамя зваротаў з як):
Полымем палае дол_ зарослы
пералескамі.
Здзіўлены_ я паволі ўстаю з лаўкі.
Час ад часу бліскала маланка_ асвятляючы паплавы.
|
1.Пропуск другой коскі
для выдзялення адасобленага члена сказа перад злучнікам і (ці пасля яго), які
спалучае аднародныя члены:
Сонца апусцілася зусім нізка і_ стаміўшыся, пачало хіліцца на захад.
2.Пропуск адасаблення
адзіночных дзеепрыслоўяў:
Раз-пораз стукалі_ падаючы_спілаваныя
дрэвы.
3.Адасабленне
акалічнасцей, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія сваім значэннем
набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння ці часу:
Лена бегла,
не азіраючыся.
4.Адсутнасць знакаў
прыпынку для выдзялення адасобленых акалічнасцей, выражаных назоўнікамі з
прыназоўнікамі дзякуючы, адпаведна,
насуперак, у адпаведнасці з, са згоды і іншымі са значэннем прычыны,
умовы, уступкі, спосабу дзеяння:
Нягледзячы на трывожны час_ рынак жыў сваім звычайным
жыццём.
У адпаведнасці з законам_ кожны мае права на працу.
|
7.Знакі прыпынку пры
ўдакладняльных акалічнасцях месца і часу
|
Пропуск косак пры
выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей месца і часу:
За дваром_ на
бярозах_ была пасека.
На другі дзень _зранку_
па вёсцы пранеслася чутка пра дзіўнае здарэнне.
|
|
8.Знакі прыпынку ў
сказах з простай мовай
|
1.Памылкі ў пропуску
знакаў для выдзялення простай мовы:
_Сцяпанка, —
сказаў чалавек, — ідзі пасядзі ў
цяньку_.
2. Памылкі ў пропуску
знакаў для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара, а таксама знакаў у канцы
простай мовы:
“Гэй, паромшчык!_
нехта гучна клікаў з другога берага.
Пропуск аднаго з
парных знакаў ці некалькіх лічыцца
за адну памылку.
|
1.Пастаноўка лішніх
двукоссяў, коскі замест кропкі пасля слоў аўтара, што разрываюць простую
мову, якая складаецца з рознатыпных па мэце выказвання і інтанацыі сказаў,
замена двукроп’я кропкай ці коскай пасля слоў аўтара, у якіх ёсць указанне на
працяг простай мовы, парушэнне паслядоўнасці размяшчэння знакаў пры іх спалучэнні.
2.Памылковы выбар
знака прыпынку пры простай мове:
Стораж загадаў: “Пакіньце
памяшканне!”, і выключыў святло.
|
9.Знакі прыпынку ў
складаназлучаным сказе
|
Пропуск коскі для
раздзялення частак складаназлучанага сказа:
Палівае стэпы дожджык бойкі_ ды шумяць высокія пшаніцы.
|
Пастаноўка лішняй
коскі ў складаназлучаным сказе з агульным даданым членам або агульным
пабочным словам ці часціцай:
Праз нейкі час вецер разагнаў хмары, і дождж сціх.
Толькі верхавіны соснаў гулі, ды шалясцелі асіны.
|
10.Знакі прыпынку ў
складаназалежных сказах
|
1.Пропуск знака
прыпынку для выдзялення даданай часткі:
Мы пайшлі туды_
адкуль чулася песня.
2.Пастаноўка коскі
перад злучнікам і , які спалучае аднародныя даданыя часткі ў
складаназалежным сказе:
Чуваць было, як
цвыркае конік у траве, і як гулка стукае дзяцел.
|
|
11.Знакі прыпынку ў
бяззлучнікавых складаных сказах
|
1.Пропуск знака для
раздзялення частак бяззлучнікавага складанага сказа:
Цвітуць лугі_ ўздымае жыта каласы.
Падрасцеш вялікі _ раскажу тады.
Усе бачылі _ яна і прыгожая, і ўдалая.
2. Памылковы выбар
знака паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа:
Алесь зразумеў –
нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу.
Слова сказаў:
сякераю адсек.
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий