О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

понедельник, 25 марта 2019 г.

Тыдзень беларускай і рускай моў і літаратур

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Полацка» прайшоў Тыдзень беларускай і  рускай моў і літаратур.
Пачаўся ён 18.02.2019 акцыяй «Родная мова. Пачні з пачуццяў!» Вучні і настаўнікі запісвалі любімыя словы на роднай мове, а старшакласнікі прынялі ўдзел у Instagram-акцыі «Маё любімае слова на роднай мове». У гэты ж дзень ладзіліся выставы кніг «Пісьменнікі-юбіляры-2019» і творчых работ вучняў «Па старонках любімых твораў», прайшлі этнаграфічны турнір «Беларуская даўніна» і віктарына «Узнай автора и произведение по рисунку».