О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

понедельник, 25 марта 2019 г.

Тыдзень беларускай і рускай моў і літаратур

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Полацка» прайшоў Тыдзень беларускай і  рускай моў і літаратур.
Пачаўся ён 18.02.2019 акцыяй «Родная мова. Пачні з пачуццяў!» Вучні і настаўнікі запісвалі любімыя словы на роднай мове, а старшакласнікі прынялі ўдзел у Instagram-акцыі «Маё любімае слова на роднай мове». У гэты ж дзень ладзіліся выставы кніг «Пісьменнікі-юбіляры-2019» і творчых работ вучняў «Па старонках любімых твораў», прайшлі этнаграфічны турнір «Беларуская даўніна» і віктарына «Узнай автора и произведение по рисунку».


        19.02.2019 ва ўсіх класах прайшла класная гадзіна «Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя!.. », праведзена экскурсія ў музей «Жыццё і побыт беларусаў», ладзілася выстава да 250-годдзя з дня нараджэння І. Крылова, адбыліся літаратурная кампазіцыя «Любви прекрасные порывы…» для 9-х класаў і віктарына «Своя игра» для 5-6 класаў.


      20.02.2019 вельмі цікава прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма «На кірмашы», падчас якой усе жадаючыя змаглі набыць прысмакі на розны густ, а таксама прыняць удзел у сэлфі-фэсце «#Я мову». Акрамя гэтага былі наладжаныя вясёлыя перапынкі «Конкурс кроссвордов» і выстава «Настольная книга образованного человека». Для 8 класаў праведзена гульня «Брейн-ринг».


21.02.2019 увесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб ушанаваць мову нашага народа і разам правесці Дзень роднай мовы. Пачаўся беларускамоўны дзень з акцыі пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску». Вучні 5 «А» класа прапанавалі ўсім жадаючым размаўляць паміж сабой па-беларуску. Гэта была нядрэнная магчымасць папрактыкавацца гаварыць на роднай мове. І ахвотнікаў адчуць смак школьнага жыцця па-беларуску знайшлося дастаткова! Працягам стала традыцыйная ў нашай школе «Хвіліна славы», дзе кожны жадаючы мог расказаць верш ці праспяваць песню па-беларуску, і акцыя «ў» запрашае». Кожны меў магчымасць напісаць любімае беларускае слова з «ў». Акрамя гэтага, у школе прайшоў Рэспубліканскі конкурс «Буслік». А вучні 8 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні да Дня роднай мовы ў Палацы культуры «Полацк».

         22.02.2019  адбыліся акцыя «Пажаданні роднай мове», конкурс фотаздымкаў «Прыгажосць роднага краю», вусны часопіс «Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку». Яшчэ ў гэты дзень адкрылася  кінапляцоўка, дзе вучні 7 класаў глядзелі к/ф «Алые паруса».


Увесь тыдзень праходзілі розныя віктарыны, моўныя турніры, брэйн-рынгі. Настаўнікі рыхтавалі праграмы з цікавымі пытаннямі і заданнямі, якія прымушалі падумаць і працаваць дружнай камандай, каб перамагчы. А таксама праходзіў прагляд відэафільмаў на беларускай мове, з якіх вучні даведаліся аб значэнні слоў «імбрык», «гарбата», «цукерка» і іншых. Завяршыла Тыдзень літаратурна-музычная гасцёўня «Грэе мне сэрца родны куточак». Вучні з розных класаў спявалі песні пра родны край, чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў, танчылі, гралі на музычных інструментах. Ганаровым госцем свята стала для нас Галіна Іванаўна Давыдава, чалавек усім сэрцам адданы роднай мове, Беларусі.

1 комментарий:

  1. Приветствую всех на этом блог-форуме, я хочу рассказать вам о финансовом прорыве, который мистер Ли предлагает мне пережить, когда я голодал вместе со своим бизнесом и семьей во время пандемии covid19. Я наткнулся на мистера Ли в блоге, кто-то порекомендовал его всем, кто ищет ссуду, я был так взволнован, и у меня тоже появилась мотивация находиться в таком положении финансовой свободы, поскольку моя семья голодала, я связался с мистером Ли по поводу того, какое приложение я сказал ему история моей жизни о финансовом положении он присылает мне форму заявки, чтобы заполнить мои данные, что я и сделал после того, как он отправил мне кредитный договор, затем я отправил его своему юристу, чтобы он посмотрел и посоветовал мне, как это сделать, затем после Я подписал кредитный договор после того, как мой кредит был одобрен через несколько часов после того, как банк связался со мной для перевода средств и сборов, которые мне нужно снять на стойке банка Я снял расходы, которые я получил свой кредит на следующий день, когда я снял банковские сборы, поэтому Было действительно приятно работать с мистером Ли, и я очень благодарен ему за помощь, которую он мне оказал, которая действительно помогла моей семье от голода. свяжитесь с мистером Ли по электронной почте: 247officedept@gmail.com или поговорите с ним о том, какое приложение + 19893943740. для быстрого ответа, потому что он всегда занят, но у них есть другой профессиональный коллега, работающий с ним, но я рекомендую мистера Ли всем ищу финансовую помощь.

    ОтветитьУдалить