О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

четверг, 22 февраля 2018 г.

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да тэсціравання па беларускай мове


Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да тэсціравання
па беларускай мове
Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы — арфаэпічнымі, лексічнымі, акцэнталагічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.
Заданні тэста адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:
·        Мова. Маўленне. Тэкст.
·        Арфаэпія і арфаграфія.
·        Лексіка і фразеалогія.
·        Словаўтварэнне і арфаграфія.
·        Марфалогія і арфаграфія.
·        Сінтаксіс і пунктуацыя.

У тэставай рабоце правяраецца практычная граматнасць, культура мовы навучэнцаў і моўная кампетэнцыя, веданне граматыкі і стылістыкі беларускай мовы. Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ведамі і набытымі практычнымі ўменнямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб’ёмны і ўсебаковы характар.
Для паспяховага выканання тэставай работы вучні павінны ведаць:
ü  фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы;
ü  склад слова, складападзел; націск;
ü  правапіс галосных (у тым ліку ў складаных словах і словах іншамоўнага паходжання);
ü  правапіс й, ы пасля галосных;
ü  прыстаўныя гукі;
ü  правапіс у — ў;
ü  правапіс мяккага знака і апострафа;
ü  правапіс спалучэнняў зычных;
ü  правапіс вялікай літары;
ü  напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
ü  склад слова, асноўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай мове;
ü  правапіс канчаткаў назоўнікаў;
ü  ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
ü  ужыванне часоў дзеяслова, правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў;
ü  ужыванне і правапіс лічэбнікаў;
ü  ужыванне і правапіс займеннікаў;
ü  правапіс прыслоўяў;
ü  ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
ü ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
ü ужыванне і правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
ü адасабленне даданых членаў сказа;
ü пабочныя і ўстаўныя словы, зваротак;
ü параўнальны зварот;
ü просты і складаны сказ; тыпы аднасастаўных сказаў;
ü віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
ü аднародныя члены сказа; спосабы перадачы чужой мовы;
ü функцыянальныя стылі беларускай мовы; асноўныя жанры розных стыляў;
ü віды і сродкі сувязі сказаў у тэксце;
ü тыпы маўлення;
ü лексічнае і граматычнае значэнне слова; мнагазначнасць слова і аманімія;
ü антонімы, сінонімы; устойлівыя выразы – фразеалагізмы і перыфразы.
У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:
·        уменне знаходзіць у слове арфаграмы;
·        уменне вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;
·        уменне правільна ставіць націск;
·        уменне вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;
·        уменне бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных норм;
·        уменне вызначаць стылістычную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
·        уменне аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;
·        уменне бачыць стылістычныя асаблівасці і вобразна-выяўленчыя сродкі тэксту.
Прыкладнае размеркаванне заданняў па раздзелах курса беларускай мовы
п/п
Раздзел курса
Колькасць заданняў
% ад агульнай колькасці
1
Фанетыка і словаўтварэнне
12
30
2
Лексіка
2
5
3
Марфалогія і культура мовы
12
30
4
Сінтаксіс і пунктуацыя
12
30
5
Стылістыка і тэкст
2
5
Прыкладнае размеркаванне заданняў па ўзроўнях цяжкасці
Узровень
Колькасць заданняў
% ад агульнай колькасці
Першы
2
5
Другі
2
5
Трэці
14
35
Чацвёрты
16
40
Пяты
6
15

Колькасць заданняў у тэсце
Заданні тыпу А (закрытага тыпу) — 32
Заданні тыпу В (адкрытага тыпу) — 8

Шкала пераводу тэставага тэставага бала ў экзаменацыйную сетку

10
9
8
7
6
5
4
3
2
1
Набраны тэставы бал
78-80
72-77
64-71
56-63
48-55
40-47
30-39
20-29
11-19
1-10
Працэнт правільна выкананых заданняў
98-100
90-97
80-89
70-79
60-69
50-59
38-49
25-37
14-24
1-3

Пры арганізацыі падрыхтоўкі да тэсціравання настаўніку неабходна перш за ўсё вывучыць асаблівасці работы з тэстам, пажадана самому выканаць тэставыя заданні, пры гэтым зафіксаваць час на іх выкананне. Наступным этапам работы настаўніка павінен стаць аналіз саміх заданняў тэста: ступень цяжкасці кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўнымі раздзеламі граматыкі, характар уменняў, неабходных да выканання таго ці іншага задання. Да заканчэння першага паўгоддзя неабходна правесці ў выпускных класах пробнае тэсціраванне па прапанаванаму ніжэй тэсту або па тэстах, складзеных самім выкладчыкам. Праверка выкананых работ дазволіць настаўніку выявіць прабелы ў ведах выпускнікоў, вызначыць цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся пры выкананні работы.
Настаўнік мае права ўнесці неабходныя, па яго меркаванню, змены ў размеркаванне колькасці гадзін на вывучэнне асобных тэм, прапанаваных у праграме па беларускай мове, вызваліўшы час на арганізацыю сістэматычнага паўтарэння.
Вельмі важна навучыць дзяцей правільна размяркоўваць час пры выкананні тэставых заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую, парáиць выконваць тыя заданні, якія здаюцца ім больш лёгкімі, бо кожнае правільна выкананае заданне дабаўляе балы.
Вучні павінны ведаць, што на выкананне тэставай работы адводзіцца 110 хвілін, у кожным заданні можа быць 1, 2 і больш правільных адказаў; перад пачаткам работы неабходна ўважліва прачытаць фармулёўку задання.
Тэст у гэтым навучальным годзе будзе складацца з дзвюх частак, у якія будуць уваходзіць заданні пяці ўзроўняў складанасці. У першай частцы выкарыстоўваюцца заданні закрытага тыпу  (даюцца варыянты адказаў, а вучні выбіраюць правільны адказ) і адкрытага тыпу (вучні самі запісваюць адказ).
Экзамен у любой форме — сітуацыя экстрэмальная, таму выпускнікам важна псіхалагічна падрыхтавацца да гэтага: унушыць сабе пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, навучыцца канцэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий