О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

среда, 7 февраля 2018 г.

Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі 9 клас


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №14 г. Полацка”







Тэма:
“ Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі “
(9 клас)




                                                       Складальнік :
настаўніца беларускай мовы
                                                                             і літаратуры Алексіна Г.П.




Полацк , 2016

Тэма: складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі

Мэта: - забяспечыць веданне вучнямі паняцця пра даданую акалічнасную частку ў саставе складаназалежнага сказа;
-         садзейнічаць фарміраванню ўмення чляніць складаназалежныя сказы на часткі і вылучаць у іх даданую акалічнасную частку;
-         спрыяць развіццю пунктуацыйных, арфаграфічных і лексічных навыкаў;
-         садзейнічаць выхаванню пачуцця калектывізму
Форма правядзення: урок-падарожжа з элементамі даследавання.
Абсталяванне: карткі з заданнямі.
Ход урока

                                                                                      Эпіграф:
                                                            Цаніце кожнае імгненне,
                                                            кожны дзень жыцця,
                                                            бо гэта і ёсць самая галоўная
                                                            навука –
                                                            сапраўднае шчасце
                                                                                             (В.А.Моцарт)

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап.
1. Стварэнне эмацыянальнага настрою. (Настаўнік чытае верш М.Танка “Шчасце”)
Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,
Пэўна складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні… І так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем.
-         Якія думкі выклікаў у вас верш М. Танка “Шчасце”?
Настаўнік. Шчасце – шчаслівасць – шчаслівец – шчаслівы… Здаецца, такія простыя словы, а як многа патрабуюць ад нас. Простае шчасце людское... Якое яно? Сёння на нашым занятку я прапаную вам разабрацца ў гэтым філасофскім паняцці, для гэтага я прапаную адправіцца ў завочнае падарожжа ў пошуках зоркі пад назвай «Шчас­це». Кожны з вас знойдзе сваю зорку і будзе, я спадзяюся, у гэтае імгненне самым шчаслівым, таму што ў яго ўсё атрымалася, бо ўсё зрабіў, аб усім даведаўся. У час падарожжа мы будзем рабіць розныя прыпынкі і вырашаць тыя заданні (ці пераадольваць перашкоды на шля­ху да пастаўленай мэты), якія будуць узнікаць. I калі мы ўсяго дасягнём, значыць, і спаткаемся са сваёй зоркай, якая, магчыма, і стане спадарожніцай не толькі на сённяшнім нашым уроку, але і ва ўсім жыцці.     Хто мы такія?
           Толькі падарожныя, — путнікі
Сярод нябёс.
Нашто ж на Зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі мы ўсе разам ляцім
Да зор?
М. Багдановіч
А нашай зоркай будзе зорка пад назвай «Шчасце». Дык пажадаем нам поспеху ў пошуках гэтай зоркі і ў рабоце на ўроку.
Папрацуем з тэкстам эпіграфа.
     Вызначце  часткі сказа.
     Пабудуйце схему сказа.
     Скажыце, у якіх адносінах знаходзяцца часткі ў сказе. (Адна частка залежыць ад другой.)
      Як называецца такі сказ?
     Вызначце, калі ласка, галоўную і даданую часткі ў складаназалежным сказе (суправаджаецца схемай).
     Назавіце даданы член сказа, пытанне якога вы паставілі да даданай часткі складаназалежнага сказа.(Акалічнасць.)
     Успомніце, калі ласка, што такое акалічнасць.
     Што абазначае акалічнасць і на якія пытанні адказвае?
     Як вы думаеце, ад чаго залежыць від да­данай часткі ў складзе складаназалежнага ска­за? (Ад таго, якое слова ў галоўнай частцы паясняе даданая і на якое пытанне адказвае.)
     Назавіце віды даданых частак у склада­назалежным сказе, ужо вядомыя вам. (Дада­ная дапаўняльная, даданая азначальная.)
     На пытанне якога члена сказа адказвае даданая частка сказа-эпіграфа? (На пытан­не акалічнасці. Даданая прычыны)
2. Работа ў групах са сказамі.
1.  3 усіх дарог, якія вядуць да ..часця, самыя правільныя — праца і ..партасць.
2.Усёй душой і сэр..цам мы любім сваю зямлю, бо тут пазналі ..першыню ..часце ж..ць.
3.Трэба дома бываць часцей, каб не страціць свя­тое штос..ці
 Заданні:
      У прапанаваных складаназалежных сказах ахарактарызуйце від даданай часткі: што яна паясняе ў галоўнай?
      Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў  сказе, пабудуйце яго схему.
      Устаўце прапушчаныя літары і дайце тлумачэнне арфаграм.
(Праверка выканання задання)
Настаўнік. Часцей за ўсё ў складаназалежным сказе найцяжэй вызначыць від даданай акалічнаснай часткі. Зараз я вам прапаную ўспомніць від даданай часткі з дапамогай наступнай табліцы.
Даданыя акаліч-насныя часткі
Адказваюць на пытанні
Паясняюць у галоўнай частцы
Могуць звязвацца з галоўнай часткай пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў
месца
д з е? к у д ы?
а д к у л ь?
     выказнік;
     акалічнасць месца тут, там, туды, адтуль, адсюль, усюды, скрозь, адусюль
дзе, куды, адкуль
часу
к а л і? як
 д о ў г а? да
я к о г а часу?
     выказнік;
     спалучэнне выказніка са сло­вам у той час, да таго часу, пасля таго;
     акалічнасць часу заўсёды, тады, адтуль
Калі, як, як толькі, пакуль, ледзь, ледзь толькі, у той час як, да таго часу як, пасля таго як
умовы
п р ы  я к о й
 у м о в е?
Усю галоўную частку
калі, каб, раз, як
прычы-ны
ч а м у? па
 я к о й
п р ы ч ын е?
выказнік;
спалучэнне выказніка са сло­вам таму, ад таго, з-за таго
бо, таму што, што, а то, як, ад таго што, з-за таго што
мэты
для
ч а г о? з
я к о й
 м э т а й?
 н а в о ш т а?
выказнік;
спалучэнне выказніка са сло­вам! для таго,
з тым
каб, абы, для таго каб, з тым каб
уступа-льныя
н я г л ед з я ч ы на што?
Усю галоўную частку
хоць (хаця), нягледзячы на тое што, няхай (хай)
спосабудзеяння
я к? я к і м
ч ы н а м?
            выказнік;
             спалучэнне выказніка са словам так
што, як, каб, як бы, быццам, нібы
меры і ступені
у я к о й
с т у п е н і? як
м н о г а? я к?
спалучэнне вы-казніка са сло­вам так, столькі, настолькі, такі, гэтакі
што, як, як бы, нібы, быццам
параў- наль-ныя
         ___
Усю галоўную частку, слова тым у галоўнай частцы
як, быццам, нібы, чым, бы, як быццам
     Якія віды даданай акалічнаснай часткі існуюць у складаназалежным сказе? (Склада­назалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі могуць выражаць значэнні месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі, параўнання, спосабу дзеяння, меры і ступені.)
     Што паясняе даданая акалічнасная част­ка ў складаназалежным сказе і на якое пытан­не адказвае? (Даданая акалічнасная частка паясняе ўсю галоўную частку і адказвае на пытанні акалічнасці.)
3. Трэніровачна-карэкцыйны этап.
Уступнае слова настаўніка.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла.
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
• Пра які час жыцця нагадвае М. Багдановіч? (Пра маладосць, калі ўпершыню прыходзіць пачуццё кахання.)
Настаўнік.Мы працягваем наша падарожжа, каб знайсці сваю шчаслівую зорку. Гэты прыпынак умоўна назавём «Маладыя гады». Як казаў М. Багдановіч: «Маладыя гады, ма­ладыя жаданні, ні бяды, ні нуды, толькі шчасце кахання». Сапраўды, чалавек, які пакахаў, шчаслівы. Але дарога да шчасця і кахання таксама цярністая, на ёй сустракаюцца розныя перашкоды. Юнак ці дзяўчына, якія хочуць знайсці сваю зорку шчасця ў каханні, заўсёды будуць імкнуцца да гэтага і вырашаць усе праблемы, што сустрэнуцца на іх шляху. Паспрабуем і мы вырашыць пастаўленыя на гэтым этапе ўрока 
Задачы і выканаць заданні рознага тыпу.
4.     Выкананне заданняў (у парах).
Заданне1. Пераклад сказаў на беларускую мову.
-         Из всех путей, которые ведут к счастью, самые верные – труд и упорство.
-         Самый счастливый человек тот, кто дарит счастье наибольшему числу людей.
-         Человек, делающий других счастливыми, не может сам быть несчастным.
Заданне 2. Дапоўніце сказы даданай акалічнаснай часткай. (запісаць)
1.Чалавек шчаслівы толькі тады, ... (...калі  яму дадзена магчымасць жыць і працаваць.)
2.Жыццё даецца, ... (...каб жыццё тварыць.)
Настаўнік.Так, сапраўды, як казаў А.Вярцінскі: «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Надзеяй, праўдай, мужным парываннем, высакародным дружным намаганнем, што потым зоркай у вяках гарыць». Наша падарожжа ў пошуках зоркі шчасця працягваецца. I ўсе мы разам апынуліся на заключным прыпынку пад назвай «Шчасце жыцця».
«Шчасце ёсць справа лёсу, розуму і характару. Шчасце неабходна ўсім, але якое? Ёсць шчас­це — выпадак, а ёсць яшчэ нешта іншае», казаў А. Карамзін. Кожны разумее шчасце па-свойму. А як жа разумеее яго вы?
5.     Кантрольна-карэкцыйны этап. Заданне на картках
Вызначце від даданай часткі ў наступных складаназалежных сказах:
1.     Там, дзе шчасце ідзе, лес нават шумлівы радзее. (акал. месца)
2.     На душы неяк пасвятлела, хоць шчасце было яшчэ далёка. (акал.уступальная)
3.     Давайце ўважліва слухаць, як шчасце прыходзіць да нас. (дапаўняльная)
4.     Мяне цікавіць кніга, у якой прачытаю аб шчасці. (азначальная)
5.     Мы помнім, што кроўю і потам здабыта на шчасце вялікае права. (дапаўняльная)
(Настаўнік запісвае на дошцы правільныя адказы, вучні правяраюць самастойна)
6.     Творчая работа.
Настаўнік. Паспрабуйце скласці сваё асабістае выказванне-разважанне пра шчасце і запішыце яго  ў сшытках. Умова: у выказванні абавязкова павінны быць складаназалежныя сказы.
Пасля выканання працы выказванні зачытваюцца перад класам.
Настаўнік. Вось і заканчваецца наша завочнае падарожжа па жыцці ў пошуках зоркі шчасця. I гэты апошні прыпынак мы назавём «Жаданае шчасце». Як вы думаеце, ці ўдалося наша падарожжа, ці патрэбна яно было?
(З дошкі зачытваюцца наступныя выказванні:
Хлеб і соль — сімвалы жыцця і дабрабыту.
Родны небасхіл Радзіма, да якой заўжды вяртаецца кожны.
Дружба — тое, што дапамагае нам быць моцнымі і ўпэўненымі.
Песня — тое, што робіць жыццё прыгожым і вясёлым.
Сапраўды, без усяго гэтага шчасце немагчыма. I я спадзяюся, што ўсё гэта ў вас ёсць, а калі і не, то абавязкова будзе.
Ці згодны вы з думкай, што, каб знайсці сваё шчасце ў жыцці, трэба да яго імкнуцца?
7.     Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў рабо­ты наўроку.
Закончыце сказы:
·    Я запомніў, што ....
·    Я зразумеў, што ....
·    Думаю, што ....
·    Цяжкім здалося ....
·    Прабелы ў ведах буду ліквідаваць ....

Настаўнік.Дзякую ўсім за работу на ўроку. Будзьце заўсёды шчаслівымі, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Усяго вам добрага!

Даданыя акаліч-насныя часткі
Адказваюць на пытанні
Паясняюць у галоўнай частцы
Могуць звязвацца з галоўнай часткай пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў
месца
д з е? к у д ы?
а д к у л ь?
     выказнік;
 акалічнасць месца тут, там, туды, адтуль, адсюль, усюды, скрозь, адусюль
дзе, куды, адкуль
часу
к а л і? як
 д о ў г а? да
я к о г а часу?
     выказнік;
     спалучэнне выказніка са сло­вам у той час, да таго часу, пасля таго;
     акалічнасць часу заўсёды, тады, адтуль
Калі, як, як толькі, пакуль, ледзь, ледзь толькі, у той час як, да таго часу як, пасля таго як
умовы
п р ы я к о й
 у м о в е?
Усю галоўную частку
калі, каб, раз, як
прычыны
ч а м у? па
 я к о й
п р ы ч ын е?
выказнік;
спалучэнне выказніка са сло­вам таму, ад таго, з-за таго
бо, таму што, што, а то, як, ад таго што, з-за таго што
мэты
для
ч а г о? з
я к о й
 м э т а й?
 н а в о ш т а?
выказнік;
спалучэнне выказніка са сло­вам! для таго,
з тым
каб, абы, для таго каб, з тым каб
уступальныя
н я г л ед з я ч ы на што?
Усю галоўную частку
хоць (хаця), нягледзячы на тое што, няхай (хай)
спосабудзеяння
я к? я к і м
ч ы н а м?
•  выказнік;
 спалучэнне выказніка са словам так
што, як, каб, як бы, быццам, нібы
меры і ступені
у я к о й
с т у п е н і? як
м н о г а? я к?
спалучэнне вы-казніка са сло­вам так, столькі, настолькі, такі, гэтакі
што, як, як бы, нібы, быццам
параўнальныя
         ___
Усю галоўную частку, слова тым у галоўнай частцы
як, быццам, нібы, чым, бы, як быццам

 
Заданне1.
1. 3 усіх дарог, якія вядуць да ..часця, самыя правільныя — праца і ..партасць.
2.      Усёй душой і сэр..цам мы любім сваю зямлю, бо тут пазналі ..першыню ..часце ж..ць.
3.      Трэба дома бываць часцей, каб не страціць свя­тое штос..ці
 Заданні:
      Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў  сказе, пабудуйце яго схему.
      Устаўце прапушчаныя літары.
(Праверка выканання задання)

Заданне2. Пераклад сказаў на беларускую мову.
-         Из всех путей, которые ведут к счастью, самые верные – труд и упорство.
-         Самый счастливый человек тот, кто дарит счастье наибольшему числу людей.
-         Человек, делающий других счастливыми, не может сам быть несчастным.

Заданне 3. Дапоўніце сказы даданай акалічнаснай часткай.(запісаць)
1.Чалавек шчаслівы толькі тады, …
2.Жыццё даецца, ...

Комментариев нет:

Отправить комментарий