О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

вторник, 6 февраля 2018 г.

Друк

Дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Сярэдняя школа №14 г. Полацка”












Уступная гутарка да Дня друку у рамках правядзення тыдня прадметаў гуманітарнага цыклу










Падрыхтавала
Алексіна Г.П, настаўнік
беларускай мовы і літаратуры 1 катэгорыі








Полацк 2017


   Беларусь – адзіная краіна постсавецкай прасторы, дзе cвяткуюць яго 5 мая - у той жадзень, калі ў савецкія часы адзначалі "День советской печати". Які, усваючаргу, быўпрымеркаваны да выхадупершаганумарубальшавіцкай газеты "Правда".

   Указ N 156 "Аб устанаўленні ў Рэспубліцы Беларусь свята - Дня друку" падпісаў 2 мая 1996 года Аляксандр Лукашэнка.

   У Расіі адпаведнік гэтага свята – Дзень расійскага друку - з 1992 года адзначаецца 13 студзеня.
   Між тым у гісторыі беларускага друку памятных дат хапае. Напрыклад, 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу. У XIX стагоддзі былі першыя спробы выпускаць перыядычныя выданні на беларускай мове - у 1861–1862 гадах выйшла 4 нумары газеты „Гутарка двух суседаў“, у 1862–1863 выдаваліся „Гутарка“ і „Мужыцкая праўда“ (7 нумароў). У пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся першыя рэгулярныя беларускія газеты - „Наша доля“ і „Наша Ніва“.

   Некалі наш беларускі паэт Ф.Багушэвіч СА скрухай заўважыў у сваёй прадмове да зборніка “Дудка беларуская”: “ Што ж мы затакія бяздольныя. Якаясь маленькая Булгарыя – са жменя таго народу – якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашы і ружны зброд маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулкуці да бацькі лісток напісаць па-свойму…дык як дурня абсмяялі б!”
   Сапраўды, на той час, калі жыў пісьменнік сітуацыя была менавіта такая – не было на Беларусі ніводнай афіцыйнай газеты ці часопіса на роднай мове, ды і сама мова існавала ў ХІХ ст. найбольш у вуснай форме, як закінутая крыніца, зрэдку прабіваючыся на свет сціплымі зборнікамі вершаў ці вершаванымі апавяданнямі.
   Але час ідзе. Змяніліся абставіны, змянілася сітуацыя з беларускай мовай, і сёння мы можам гаварыць, што, як і многія з высокаразвітых краін, Беларусь мае дастаткова вялікую колькасць перыядычных выданняў на роднай мове.
   Можна заглянуць у гісторыю станаўлення беларускай перыёдыкі. У гісторыі культуры Беларусі пач. ХХ ст. пакінулі свой знакавы газеты “Наша доля” і “Наша Ніва”, да выдання якіх спрычыніліся такія знакавыя асобым  нацыянальнай гісторыі браты Іван і Антон Луцкевічы, Янка Купала, ЯкубКолас і інш. Газеты не толькі спрыялі станаўленню беларускай літаратуры і культуры, у іх знаходзілі адбітак многія важныя моманты жыцця тагачаснага грамадства, падавалася інфармацыя, што магла зацікавіць многіх. А самае галоўнае: названыя газеты заклалі падмурак такой культурнай традыцыі, якая працягнецца і не перапыніцца часам.
   У 20-30-я гады выданне беларускамоўных перыядычных выданняў значна павялічылася. Па звестках на 1927 год на Беларусіі снавала 20 перыядычных выданняў, з іх 10 выходзіла на беларускаймове. Нарэшце з’явіліся літаратурна-мастацкія выданні “Маладняк”, “Узвышшша”, “Полымя” і інш., што сведчыла пра інтэнсіўнасць творчага жыцця на Беларусі.
   Не спынілася выдавецкая справа на беларускай мове і гады Вялікай Айчыннай вайны. Прагераізму тыле і на фронце распавядала  газета “Савецкая Беларусь”, якая выдавалася ў Маскве. А ў 1943 годзе ў акупіраваным Мінску пачынае выходзіць газета “Звязда”, якая з таго часу і да сённяшніх дзён ніколі не спыняла свайго існавання. Магутнай зброяй супраць захопнікаў стаў выхад сатырычных выданняў “Раздавім фашысцкую гадзіну” і “Партызанская дубінка”. Так беларускае слова змагло аказаць выключную падтрымку тым, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам.
   Новым этапам у гісторыі беларускай перыёдыкі стала другая пал.ХХ ст. Газеты і часопісы на роднай мове маглі задаволіць густы самых запатрабаваных чытачоў. Для дзяцей і школьнікаў выдаваліся часопісы “Вясёлка”і “Бярозка”, газета “ПіянерБеларусі”. Старэйшымчытачам прапанаваліся такія выданні, як газета “Звязда”, часопісы “Вожык”, “Работніца і сялянка”. Аматарам літаратуры адрасаваліся выданні “Полымя”, “Маладосць”, газета “Літаратура і мастацтва”. Шмат змястоўнага матэрыялу падавалі яны чытачу: знаёмілі з палітычным, эканамічным, культурным і літаратурным жыццём сваёй краіны і замежжа, выклікалі на палеміку, дапамагалі асэнсаваць чалавеку сябе ў вялікімсусвеце.
   І ў той жа час самым інтэнсіўным перыяда у гісторыі беларускамоўных выданняў стаў рубеж стагоддзяў. Колькасць выданняў рэзка ўзрастае. Тэма эканомікі паступова саступаемесца матэрыялам аб палітычным жыцці. Урэшце, з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь (1991) і адменай манаполіі КПБ на друкаванае слова пачалася перабудова сеткі перыядычных выданняў, узніклі выданні самай рознай тэматыкі, што адлюстроўвалі з'яўленне новых грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. Адной з важнейшых праблем з'явілася абмеркаванне пытанняў нацыянальнага адраджэння.Павялічылася колькасць інфармацыйных выданняў. У дадзены перыяд асаблівай папулярнасцю сярод моладзі карыстаўся часопіс “Крыніца”, што выдаваўся на беларускай і рускай мовах. Выхаду часопіса “Першацвет” чакала творчая моладзь, дзе маглі дэбютаваць пісьменнікі-пачаткоўцы. Павялічылася колькасць аналітычных матэрыялаў і ў літаратурныхчасопісах “Полымя”, “Маладосць”.
   На сучасным этапе беларускамоўныя перыядычныя выданні з’яўляюцца неад’емнай часткай нацыянальнай культуры. Менавіта ім належыць выключная роля ў стварэнні нацыянальнага іміджу, у падтрымцы роднага слова, у развіцці беларускага мастацтва і ў тым ліку літаратуры.
   Такім чынам,  сённяшнія беларускамоўныя перыядычныя выданні – важная крыніца інфармацыі, якая найбольш аператыўна адлюстроўвае навіны і дасягнененні ва ўсіх галінах грамадства. Беларуская перыёдыка не толькі прайшла цікавы і знакавы шлях у сваім развіцці, але і выявіла вернасць нацыянальным традыцыям, і сёння яна паспяхова вырашае ўскладзеныя на сябе задачы па выхаванні высокай духоўнай культуры народа. 























Комментариев нет:

Отправить комментарий