О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

среда, 7 февраля 2018 г.

Кірмаш

Сонца яркае ўстае, на кірмаш народ ідзе.
Надышоў вясёлы час, завітаў кірмаш да нас.
Усіх, хто не ленаваўся,
добра справаю займаўся і не траціў марна час,
запрашаем на кірмаш!
Гэй, музыкі, дружна грайце і кірмаш наш адкрывайце!

Даша: Што за люд у нас сабраўся
-Нібы пляц шырэй раздаўся?
 На якое свята нас
Запрашаюць у гэты час?
РАЗАМ: На кірмаш!
Максім: Сонцая ркае ўстае,
На кірмаш народ ідзе.
Надышоў вясёлы час,
Завітаў кірмаш да нас.
Усіх, хто не ленаваўся,
Добра справаю займаўся
I не трапіў марна час,
Запрашаем на кірмаш!
Гэй, музыкі, дружна грайце
 I кірмаш наш адкрывайце!

Даша:         Прывітанне, добры люд!
Падзівіцеся на цуд!
Кожны Масленку вітае,
Усе людзі ў нас гуляюць!
Усе спяшайцеся на свята!
Пакідайце вашы хаты,
Завітайце к нам у госці –
Пратрасіце трохі косці!

ВЯДУЧЫ
: Плённай працай, ураджаем
Усіх прысутных мы вітаем,
На кірмаш наш запрашаем!
Тут не толькі
Прадаюць, купляюць.
Спяшайцеся на кірмаш,
Гульнямі, песнямі парадуйце нас!





























Комментариев нет:

Отправить комментарий