О нас

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай ...

среда, 7 февраля 2018 г.

Конкурсная праграма "Квітней, родная мова!"

         Дзяржаўная ўстанова адукацыі                                     
        “Сярэдняя школа  №  14 г.Полацка

КОНКУРСНАЯ ПРАГРАМА

 “КВІТНЕЙ, РОДНАЯ МОВА!”

(да Міжнароднага  дня  роднай мовы )

для вучняў 6 –9 класаў

    П а д р ы х т а в а л а:
                            Алексіна Ганна Пятроўна –  настаўніца беларускай мовы і                          літаратуры

2016/2017 навучальны год

Мэты:
-         ушанаванне памяці і выхаванне павагі да вялікіх нацыянальных песняроў,
-          развіццё мастацкай  культуры вучняў, іх творчых здольнасцей,
-         выхаванне любові да нашай Бацькаўшчыны,  роднай мовы,  абуджэнне пачуцця нацыянальной годнасці і гонару за геніяльных тварцоў і свой народ

      Абсталяванне:
-         партрэты Янкі Купалы,  Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Пятруся Броўкі,
-         кніжная выстава “ Квітней, родная мова”
-         мультымедыйная ўстаноўка
-         прэзентацыя

                                          Эпіграфы:
            Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі
                                                                                 Ф. Багушэвіч
            З прыходам у літаратуру Якуба Коласа і Янкі Купалы ў ёй з’явіўся псіхалагічна складаны, жыццёва-праўдзівы вобраз беларуса – сапраўдны нацыянальны характар.
                                                                                  Іван Навуменка
           Самым дарагім для нас імем  ў беларускай літаратуры побач з імем незабыўнага Я. Купалы з’яўляецца імя Я. Коласа                                                                     
                                                                                   Кандрат Крапіва

Ход  мерапрыемства:

      21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і
пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.

1 вядучы.  Усяму вядомы свету
                    Наш руплівы край здавён.
                    Тут на сонечных палетках
                    Сеюць бульбу, жыта, лён.

2 вядучы.  Тут Дняпро бяжыць павольна,
                    Сож, Бярэзіна, Дзвіна,
                    Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,
                    Вілля, Піна, Буг, Дзясна...

1 вядучы.  Тут крыштальныя азёры
                    Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.
                    Полацк – наш найпершы горад,
                    Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.

2 вядучы.  Тут умельцы вырабляюць
                   Слаўны трактар “Беларусь”,
                   Тут ствараюцца БелАЗЫ –
                   Трохсоттонны вязуць груз...

1 вядучы. Тут сыны лятуць у космас,
                   Песні матчыны пяюць...
                   Гэты край наш найдзівосны
                   Беларуссю ўсе завуць.

2 вядучы.  Добры дзень, паважаныя сябры!
            Мы рады вітаць вас сёння ў гэтай зале! Запрашаем вас да размовы пра нашу Радзіму – цудоўную, сінявокую Беларусь.

1 вядучы.  Сёння мы разам з удзельнікамі каманд, якія далі згоду на ўдзел у гульні, паспрабуем праверыць нашы веды па гісторыі, культуры, літіратуры нашага краю.

2 вядучы.  А для гледачоў нашых – гэта добры шанец папоўніць скарбонку ведаў.

1 вядучы.  Запрашаем на сцэну удзельнікаў каманд.

2 вядучы.  А зараз наступае самы адказны момант: прадстаўляем наша журы...

1 вядучы.  Ад удзельнікаў каманд мы атрымалі такую просьбу на адрас членаў журы. З задавальненнем яе паведамляем:
                                                 Вядзі ачкоў падлік сумленна,
                                                 Крыштальна чыстае, журы!
                                                 Камусьці будзе непрыемна,
                                                 Ды толькі праўду гавары!

2 вядучы.  Пачынаецца гульня. Папярэдне ўдзельнікі падрыхтавалі цікавыя назвы для сваіх каманд і не менш прыгожыя эмблемы, якія павінны нейкім чынам расшыфроўваць, растлумачваць назву.
      (Вядучы запрашае капітанаў здаць эмблемы ў журы для ацэньвання)

1 вядучы.  Першы конкурс – “Пераклічка”
            Кожны ўдзельнік каманды прыводзіць выказванне аб мове, Беларусі, прыродзе роднага краю, людзях і г. д., абавязкова называючы аўтара выказвання і яго назву. Журы будзе ацэньваць і выразнасць чытання.
            Напрыклад:
                        Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
                        Баравая ў казачнай красе.
                        Старажытная. Ты самая славянская.
                        Светлая, як травы ў расе.
                        Вобразная, вольная, пявучая,
                        Мова беларуская мая!
                                           (П. Панчанка. “Беларуская мова”.)
За кожнае выразнае выказванне журы ставіць 5 балаў.

2 вядучы.  Другі конкурс – “Мудрыя дарадцы”.
Члены ўсіх каманд выходзяць на сярэдзіну сцены. Я задаю пытанні (беларускія загадкі) па ланцужку. Калі член каманды дае правільны адказ, каманда атрымлівае 5 балаў, калі адказу няма або ён няправільны, каманада нічога не атрымлівае.

Першай камандзе:
1)      След якога звера падобны на след чалавека?  (Мядзведзя)
2)      Як адрозніць вужаку ад гадзюкі?  (Па жоўтай палосцы)
3)      На гару – бягом, а з гары – кувырком.  (Заяц)
4)      Невялікі, рыжаваты, а хвост доўгі і калматы. (Вавёрка)
5)      Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі. (Вожык)

Другой камандзе:
6)      Даўганосы, дайганогі прыляцеў з дальняй дарогі. (Бусел)
7)      На паляне сіняй пасецца конь сівы. (Месяц)
8)      Распластала птушка крылы, ажно сонца засланіла. (Хмара)
9)      Прыйшлам чорная маці, усіх паклала спаці. (Ноч)
10)  Стаіць у лазе на адной назе. (Грыб)

Першай камандзе:
11)  Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)
12)  Кругленькі, маленькі, а за хвост не ўзнімеш. (Клубок)
13)  Сама панна ў каморы, а яе косы на двары. (Морква)
14)  Цягнецца нітка а на клубок не наматаць. (Дарога)
15)  Плача баба на ўвесь лес, а за ёю – нейкі бес. (Пугач)

Другой камандзе:
16)  Гаршок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)
17)  Чорны колер, вінны смак, каменнае сэрца. (Вішня)
18)  Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля)
19)  Які звер пакідае птушыныя сляды? (Выдра)
20)  На алным паваду сто коней павяду. (Плот)

1 вядучы.  Цяпер конкурс – “Беларускі каляндар”.
            У канверце змешчаны лісткі паперы а) з назвамі свят, б) з датамі. У першым выпадку раскажыце, калі адзначаецца тое ці іншае свята, чаму прысвечана, як святкуюць яго беларусы. У другім выпадку адкажыце, якое свята датычыцца гэтай даты. За самы поўны адказ – па 5 балаў за два пытанні.

Адказы.                 1. а) Каляды;  б) 3 ліпеня
Каляды адзначаюцца 7 студзеня (25 снежня). Святкаванне ў гонар зімовага сонцастаяння і Нараджэння Ісуса Хрыста. За святочнай вячэрай збіраецца ўся сям’я; каляднікі ходзяць па хатах, водзяць “казу”, носяць “зорку”, славяць песнямі гаспадароў і за гэта атрымоўваюць пачастунак; лічылася, што ў гэты дзень можна пачынаць варажыць.
3 ліпеня – дзень Незалежнасці РБ

                   2. а) Купалле;  б) 15 сакавіка.
Купалле адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. У гонар летняга сонцастаяння (сонцазвароту). На беразе ракі ці возера раскладваюць вогнішча; вакол водзяць карагоды; скачуць праз вогнішча для ачышчэння; падпальваюць прасмаленнае кола на высокіх шастах ці спускаюць яго з гары; збіраюць зёлкі, якія, лічыцца, маюць цудадзейную сілу; дзяўчаты кідаюць вянкі на ваду і варожаць па іх руху; хлопцы і дзяўчаты парамі шукаюць папараць-кветку – сімвал шчасця і доўгага жыцця.
15 сакавіка – дзень Канстытуцыі РБ.

2 вядучы.  Чацвёрты конкурс – “Рыфмоўкі”.
            Адзін удзельнік першай каманды кажа любое слова, а адпаведны супернік абавязаны хутка  падабраць рыфму да яго. Напрыклад: судак – рыбак, азёры – прасторы. Ацэньваецца хуткасць і сама рыфма. Тады журы ставіць 2 балы. Калі адно з гэтых умоў адсутнічае – 1 бал, калі няма хуткасці пры адказе і няма рыфмы – 0.

1 вядучы.   А зараз конкурс – “Тэлеграммы”.
            Удзельнікам гульні за 2 хвіліны трэба з літар слова скласці і “адправіць” тэлеграмму. Напрыклад: СВАЯспяшайся варыць абед, Ядзя.
 За самы незвычайны адказ – 5 балаў.
А словы такія: “Раніца”, “Бяроза”.

2 вядучы. Было на нашай зямлі шмат розных падзей. Ствараліся і развальваліся вялікія дзяржа-вы, прыходзілі са зброяй чужынцы і з ганьбай адыходзілі.
Наступны конкурс - гістарычны «А ці ведаеце вы?»
За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал.
1)       Адкуль паходзіць назва Беларусь?
(Тлумачэнне можна шукаць у латыні, дзе белым колерам азначалі кагосьці прыязнага, сяброўскага. Але гэта было толькі першапачаткова. Існавалі Чорная ды Чырвоная Русі. Для заходнікаў фактычна Белая Русь — гэта далёкая тэрыторыя. Белае азначае высокае, нейкі пік. Мяркуюць, што гэтая назва прыжылася на тэрыторыі, якая раней называлася проста верх, там, адкуль цякуць рэкі.)
2)       Вялікае Княства Літоўскае — дзяржава ад мора да мора. Ад якога мора да якога? (Ад Балтыйскага да Чорнага.)
3)       Адкуль паходзяць назвы плямён, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі? (Крывічы — крывая (у ярах) зямля, радзімічы — князь Радзім, родзічы, дрыгавічы — дрыгва.)
4)       У якім горадзе знаходзілася першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага?
(У Навагрудку.)
5)       У якім горадзе знаходзіцца самы знакаміты замак Беларусі? (У Міры.)
6)       Каму належаў Нясвіжскі замак? (Князям Радзівілам.)
7)       Каго, паводле падання, запрашалі ў Нясвіж для стварэння карціннай галерэі? (Рэм-бранта.)
8)       Які горад называюць брамай краіны? Чым яшчэ вядомы гэты горад? (Брамай краіны называюць горад Брэст. Гэты горад Уладзімір Караткевіч называў «месцам майстроў». У 1553 годзе тут была заснавана першая на тэрыторыі Беларусі друкарня.)
9)       Сэрцам беларускага Палесся называюць... (Тураў.)
10)   У якім горадзе праходзяць фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа»? (У Магі-лёве.)
11)   Орша — горад, у якім нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік... (Уладзімір Караткевіч.)
12)   Як даўно існавалі ў Беларусі бібліятэкі? (3 XI ст., існавалі пры манастырах.)
13)   Якая самая вядомая старажытная бібліятэка ў Беларусі? (Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора.)
14)   Бібліятэка, якая паклала пачатак Бібліятэцы імя У. I. Леніна ў Маскве (цяпер — Расійская дзяржаўная бібліятэка), знаходзілася... Гомелі.)
15)   Калі быў адкрыты першы тэатр у Беларусі? (XVII ст., прыгонны тэатр у Слоніме, другі тасля Мангейма ў Германіі, налічваў 2 тысячы артыстаў.)
16)   Калі Мінск упершыню згадваецца ў летапісе? 1067 годзе, «Слова аб палку Ігаравым», бітва на Нямізе.)
17)   У XI—XII стагоддзях Лукомль уваходзіў у склад Полацкага княства. У якіх бітвах прымалі ўдзел лукомльскія «воі»? (Лукомльскія «воі» трымалі ўдзел у разгроме шведаў на Няве (1240), у бітве на Чудскім возеры (1242), у Грунвальдскай бітве (1410).)
18)   Як называлася аперацыя па вызваленні Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны? («Баграціён».)
19)   Колькі беларускіх воінаў за доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза? (Гэтае высокае званне прысвоена каля 400 беларусам.)
20)   Калі быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь»? ліпені 1969 года.)
21)   Дзе знаходзіцца Курган Славы? (Курган Славы створаны на 21-м кіламетпры шашы Мінск — Масква.)
22)   Хто з'яўляецца аўтарам Кургана Славы? (Скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Леў Міцкевіч і Алег Стаховіч.)
23)   На якія святы спявалі гэтыя песні:
ü  А ў гэтым даму сам пан гаспадар,
                         Шчодры вечар добрым людзям!
                         Сам пан гаспадар дай на покуце,
                         Шчодры вечар добрым людзям!
                         Шчодры вечар! (Каляды.)
ü  Дапамажы, Божа, вясну заклікаці
                         На ціхае лета, на ядрано жыта,
                         Жыта і пшаніцу... (Гуканне вясны.)
ü  Ой, на Йвана сонца йграла!
                         Сонца йграла!
                         Сонца йграла
                         I з месячыкам размаўляла... (Купалле.)
24)   На якое свята катэгарычна забаранялася біцца? За бойку страшылі градабоем на ўсю вёску. (Вялікдзень.)
25)   Было пашырана павер'е, што да гэтага свята нельга есці яблыкі, бо дзеці будуць хварэць і паміраць. Назавіце гэта свята. (Яблычны спас.)
1 вядучы. А зараз для вас сюрпрыз – конкурс “Музычны” . Кожная каманда павінна была падрыхтаваць песню або танец. Будзем глядзець і ацэньваць. Конкурс каштуе 10 балаў.

2 вядучы. Цяпер запрашаем на сярэдзіну сцэны капітанаў каманд. Наступны конкурс “Капітан”.  Кожнаму капітану будзе задавацца па дзесяць пытанняў, на якія трэба хутка адказваць. За кожны правільны адказ журы ставіць адзін бал. За няправільны – знімае адзін бал.
           
                        Першыя дзесяць пытанняў першаму капітану:

1)      Сталіца Рэспублікі Беларусь.  (Мінск)
2)      Множны лік назоўніка “чалавек”.  (Людзі)
3)      Вядомы з XVI ст. Лялечны тэатр на Беларусі.  (Батлейка)
4)      Чым праславіўся Лазар Богша.  (Зрабіў крэст Еўфрасінні Полацкай)
5)      Птушка – сімвал Беларусі.  (Бусел)
6)      Частка слова без канчатка.  (Аснова)
7)      Хатні Дзед Мароз.  (Халадзільнік)
8)      Цар пушчы.  (Зубр)
9)      Перапынак падчас спектакля.  (Антракт)
10)  З чаго робяць манныя крупы?  (З пшаніцы)

Другія дзесяць пытанняў другому капітану:

1)      Поўнае імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.  (Аляксандар Грыгоравіч Лукашенка)
2)      Другі хлеб беларусаў.  (Бульба)
3)      Рэспубліканская дзіцячая газета на беларускай мове.  (“Раніца”)
4)      Беларускі першадрукар і асветнік.  (Францыск Скарына)
5)      Які колер мае флаг Беларусі.  (Зялёны і чырвоны)
6)      Марфема, якая стаіць перад коранем.  (Прыстаўка)
7)      Маладая істота, якая нарадзілася ў каровы.  (Цяля)
8)      Цар грыбоў.  (Баравік)
9)      Алфавіт, створаны хрысціянскімі прапаведнікімі Кірылам і Мефодзіем. (Кірыліца)
10)  Чым малолі раней зерне?  (Жорнамі)

1 вядучы.  Нарэшце мы прапануем удзельнікам каманд прадэманстрыраваць свае ўменні, якія яны праявілі ў якасці мастакоў-афарміцеляў. Конкурс “Мастакі”. Задоўга да правядзення гульні яны атрымалі заданне: намаляваць малюнак на адну з дадзеных тэм: “Вялікія і славутыя сыны зямлі беларускай”, “Літаратурная Віцебшчына”, ”Беларусь мая сінявокая”, “Нам засталася спадчына”. Зараз паглядзім, што з гэтага атрымалася. Самы прыгожы малюнак ацэньваецца ў 10 балаў.

2 вядучы. Праведзеныя сёння конкурсы далі нам магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. Уладзімір Караткевіч пісаў: “Калі вы станеце дарослымі – яны будуць яшчэ прыгажэйшыя, нашы вёскі і гарады. Вы пройдзеце па іх вуліцах, і вам самім захочацца прыкласці свае рукі, свае веды і ўмельства для таго, каб зрабіць іх дзівам дасканаласці, а зямлю нашу – найлепшай у свеце зямлёй.
…Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна”.

1 вядучы.   
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

1 вядучы. 
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

          Дзяржаўная ўстанова адукацыі                                     
        “Сярэдняя школа  №  14 г.Полацка

КОНКУРСНАЯ ПРАГРАМА

 “КВІТНЕЙ, РОДНАЯ МОВА!”

(да Міжнароднага  дня  роднай мовы )

для вучняў 6 –9 класаў

    П а д р ы х т а в а л а:
                            1.Алексіна Ганна Пятроўна –  настаўніца    беларускай мовы і                          літаратуры

Комментариев нет:

Отправить комментарий